З учарашняга дня сусьветныя сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра амаль што геройскі ўчынак маладога паляка.
30-гадовы Анджэй Баргель падняўся на гару Чагары ў горнай сыстэме Каракорум і спусьціўся зь яе на лыжах. Спуск заняў яму больш за шэсьць гадзінаў.
Учынак Анджэя Баргеля – першы ў гісторыі падобны выпадак. Варта падкрэсьліць, што вышыня Чагары – 8611 мэтраў, – гэта другі па вышыні пік Зямлі. У дзень спуску, у нядзелю, 22 ліпеня, надвор’е ў Каракорум было неблагім, хоць паляку ў спуску перашкаджалі хмары. З-за густых хмар яму нават прыйшлося на гадзіну спыніць спуск і пачакаць на вышыні 8 тыс. мэтраў.
Раней Баргель ужо зьяжджаў з Шышапангмы (8013), затым з Манаслу (8156), а ў 2015 годзе з Броўд-Пік (8051). Цяпер яго мэта вельмі амбітная – Эвэрэст (8848).
Дарэчы, Чагары лічыцца вельмі небясьпечным і складаным месцам для альпіністаў. Гара зьяўляецца адзіным васьмітысячнікам, на які зімой яшчэ нікому не ўдалося падняцца.
Цэлы працэс падняцьця на гару й зьезду быў даволі складаным. Да вышыні 7 тыс. мэтраў Анджэю Баргелю дапамагаў іншы польскі альпініст Януш Голамб. Затым спартовец пачаў адзіночны лыжны спуск па загадзя сплянаваным маршруце, які й завершыўся ў падножжа гары.
Старэйшы брат Анджэя Баргеля Гжэгаж, які таксама зьяўляецца альпіністам, сказаў Польскаму радыё, што цяпер уся сям'я чакае рэкардсмэна.
Гжэгаж Баргель: Мы радыя, што ён вяртаецца, што ўсё закончылася добра – перажываньні ўжо за намі. Цяпер мы хочам яго ўбачыць на ўласныя вочы. Гэта здарыцца прыкладна празь 10 дзён, як нам вядома.
Гэта вялізны посьпех Анджэя. Па-першае, тое, што ён падняўся на гару, і па-другое, што зьехаў зь яе на лыжах. Ён першы ў сьвеце чалавек, хто зьехаў з гэтай вельмі складанай гары.
Дарэчы, вяршыню Чагары, якую таксама называюць К2, ён спрабаваў «узяць» двойчы. Першая спроба ў мінулым годзе не ўдалася з-за непагадзі.
Анджэй Баргель да ўстанаўленьня сваіх рэкордаў рыхтаваўся вельмі дакладна. Вядомы польскі альпініст Кшыштаф Вяліцкі падкрэсьлівае, што спартовец вельмі добра падрыхтаваны ў фізычным пляне.
Кшыштаф Вяліцкі: Ён вельмі выносьлівы чалавек у фізычным пляне – ён надзвычай хутка рухаецца. Нагадаю, яму ж прыйшлося з сабой на пік несьці лыжы, на якіх ён спускаўся, а таксама іншае аснаджэньне. Ён вельмі добры альпініст і лыжнік, і ва ўстанаўленьні рэкорду яму ўдалося абʼяднаць гэтыя два віды спорту.
У 2016 годзе Анджэй Баргель пакарыў пяць вяршынь-сямітысячнікаў былога СССР і атрымаў тытул неафіцыйнага «Сьнежнага барса». Паляк ўзышоў на ўсе пяць сямітысячнікаў за рэкордны пэрыяд – 30 дзён.
Анджэй Баргель – вядомы польскі гімалаіст і скі-альпініст, спартовец. Нарадзіўся ён на поўдні Польшчы, у горнай вёсцы, таму з гарамі ў экстрэмальнымі ўмовамі ён знаёмы з самага дзяцінства.
У 2015 годзе за спартовыя дасягненьні прэзыдэнтам Польшчы ўзнагароджаны ордэнам Залаты Крыж заслугі.
З учарашняга дня сусьветныя сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра амаль што геройскі ўчынак маладога паляка.
30-гадовы Анджэй Баргель падняўся на гару Чагары ў горнай сыстэме Каракорум і спусьціўся зь яе на лыжах. Спуск заняў яму больш за шэсьць гадзінаў.
Учынак Анджэя Баргеля – першы ў гісторыі падобны выпадак. Варта падкрэсьліць, што вышыня Чагары – 8611 мэтраў, – гэта другі па вышыні пік Зямлі. У дзень спуску, у нядзелю, 22 ліпеня, надвор’е ў Каракорум было неблагім, хоць паляку ў спуску перашкаджалі хмары. З-за густых хмар яму нават прыйшлося на гадзіну спыніць спуск і пачакаць на вышыні 8 тыс. мэтраў.
Раней Баргель ужо зьяжджаў з Шышапангмы (8013), затым з Манаслу (8156), а ў 2015 годзе з Броўд-Пік (8051). Цяпер яго мэта вельмі амбітная – Эвэрэст (8848).Дарэчы, Чагары лічыцца вельмі небясьпечным і складаным месцам для альпіністаў. Гара зьяўляецца адзіным васьмітысячнікам, на які зімой яшчэ нікому не ўдалося падняцца.
PAP/Grzegorz Momot

вс