Тры месяцы апазыцыянэр кіруе Армэніяй
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.07.2018 15:55
Ці новаму армянскаму лідару ўдаецца ажыцьцяўляць свае абяцаньні?
ARMENIA PRIME MINISTER ELECTION
Пасьля красавіцкіх пратэстаў урад у Ерэване ўзначальвае вулічны трыбун ды апазыцыянэр. Адразу пасьля пратэстаў новы прэм’ер абяцаў пазбавіць Армэніі карупцыі чыноўнікаў ды манаполіі алігархаў. Гучалі абяцаньні росту дабрабыту грамадзян ды паляпшэньня адносін з суседзямі.
У Ерэване вось ужо тры месяцы ўрадам кіруе апазыцыянэр Нікол Пашынян. Ён прыйшоў да ўлады ў выніку красавіцкіх вулічных пратэстаў. Калі армяне выйшлі на вуліцы супраць былога прэзыдэнта Сержа Саргсяна, якія перасеў з прэзыдэнцкага фатэля ў крэсла прэм’ера міністра.
8 траўня ў Армэніі абралі новага прэм’ера. Ім стаў згаданы лідар апазыцыі Нікол Пашынян. Вось ужо тры месяцы ён кіруе гэтай беднай каўказкай краінай, дзе 30% насельніцтва жыве ў галечы.
Што зьмянілася за гэты час? У першую чаргу прэса кажа пра зьмену атмасфэры ў краіне. Міністры сталі бліжэй да людзей, з лімузынаў яны пераселі ў грамадзкі транспарт. Цалкам зьмяніўся склад армянскага ўраду, куды прыйшла моладзь. Наймаладзейшы міністар мае 27 гадоў. Адмененыя гандлёвыя манаполіі ў краіне ды перагледжана праца мытні. Цяпер кожны грамадзянін можа ўвозіць у краіну любыя, дазволеныя законам тавары. Абвешчана кампаніі па дэалігархізацыі эканомікі ды барацьбе з карупцыяй.
У зьнешняй палітыцы новы ўрад заявіў пра захаваньне добрасуседзкіх адносін з Масквой, хаця ў самой Армэніі кажуць пра зьмяншэньне расейскіх уплываў. Таксама новыя ўрад пачаў перамовы з Азэрбайджанам на тэму магчымага прымірэньня Нагорна-карабахскага канфлікту. Адбылася сустрэча міністраў замежных спраў абедзьвюх краін.
Ці армянскаму лідару ўдасца і далей утрымліваць гэты курс на рэформы ўнутры краіны ды нармалізацыю адносін з суседзямі. Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч