Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз не прамяняе ЗША на Кітай

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.07.2018 12:59
Пэкін спрабуе перацягнуць Брусэль на свой бок.
pixabay.com/marselelia/Public Domain CC0

Кітай не заменіць ЗША ў ролі сусьветнага лідара. Хаця Пэкін спрабуе ўцягнуць ЭЗ у саюз супраць ЗША, Эўропа бачыць у Кітаі небясьпечнага канкурэнта.

У панядзелак у Пэкіне адбыўся штогадовы саміт ЭЗ — Кітай, усяго за некалькі гадзін да спатканьня Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна ў Хельсінкі.

Выступаючы ў Пэкіне, старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск пракамэнтаваў словы Дональда Трампа пра ЭЗ: “Памятайма, тут, у Пэкіне, і там, у Хэльсінкі, што сьвет, які мы будавалі ў апошнія дзесяцігодзьдзі, часам у спрэчках, прывёў да міру ў Эўропе, да разьвіцьця Кітая, і да заканчэньня халоднай вайны паміж Усходам і Захадам”.

Дональд Трамп назваў ЭЗ ворагам, а міжнародную гандлёвую сыстэму, адным са стаўпоў якога зьяўляецца Сусьветная гандлёвая арганізацыя, лічыць шкоднай для ЗША. У той жа час Кітай прапануе Эўропе стратэгічнае партнэрства і мае намер падтрымліваць СГА. Аднак Эўропа вельмі асьцярожна ставіцца да Пэкіна. ЭЗ ня хоча, каб Кітай зьмяніў у ролі сусьветнага лідара ЗША. ЭЗ не зьбіраецца адмаўляцца ад стратэгічнага партнэрства з ЗША і застаецца з Кітаем канкурэнтамі.

ЭЗ пагаджаецца з ЗША у ацэнцы Кітая, лічачы гэту краіну пагрозай. Высокі дыплямат ЭЗ, які пажадаў застацца неназваным, сказаў, што лепш за ўсё было б усім аб'яднацца ў СГА супраць Кітая. Ён таксама лічыць памылковымі ацэнкі СГА Дональдам Трампам, бо ЗША выйграе ў гэтай арганізацыі 90% спраў.

Rzeczpospolita/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт