Logo Polskiego Radia
Print

«Беларусы заўзелі за «сваіх» - значыць за расейцаў»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.07.2018 16:42
Чэмпіянат сьвету па футболе паказаў маштаб прорасейскіх настрояў у Беларусі.
yotube/кадр сюжэта канала НТВ

Беларусы заўзелі за «сваіх» - значыць за расейцаў – напісала Rzeczpospolita.

Чэмпіянат сьвету па футболе паказаў маштаб прорасейскіх настрояў у Беларусі.

У найноўшай гісторіі Беларусі на вуліцах гарадоў слова «Расея» ніколі не выкрыквалі з такім энтузіязмам. У сеціве выстаўлена мноства ролікаў, на якіх бачна апантаных заўзятаў расейскай зборнай у Беларусі.

Госьці аднаго зь менскіх рэстаранаў пасьля перамогі Расеі ў матчы зь Гішпаніяй усталі й прасьпявалі «Кацюшу». У беларускай сталіцы падчас матчаў па вуліцах езьдзілі машыны з расейскімі й савецкімі сьцягамі. Калі зборная Расеі забіла мяч Харватыі, двухмільённы Менск нібыта стаў трыбунай стадыёну - быццам бы зборная Беларусі перамагла на чэмпіянаце.

Пасьля матчу з Харватыяй беларускія заўзятары паводзілі сябе на вуліцах амаль гэтак жа, як пасьля захопу Крыму. Пасьля таго, як Пуцін абвясьціў пра рашэньне анэксаваць ўкраінскі паўвостраў, натоўп выкрыкваў «Ра-се-я!».

«Падтрымка Расеі, хоць і прыхаваная, заўсёды была, а чэмпіянат паказаў яе маштаб», – кажа «RZ» палітоляг Валер Карбалевіч.

Некалькі дзён таму аналітыкі беларускага EAST Center з офісам у Варшаве зрабілі выснову, што расейскія ўрадавыя СМІ наймацнейшы ўплыў у рэгіёне аказваюць менавіта на беларусаў.

Летась Беларуская аналітычная майстэрня ў Варшаве правяла апытаньне наконт падтрымкі Ўладзіміра Пуціна. 65,7% беларусаў пазытыўна ўспрымаюць палітыку Пуціна. Гэта - вынік шматгадовай русыфікацыі Беларусі, напісала Rzeczpospolita.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт