PKP Intercity мяняе правілы продажу квіткоў
Цяпер перавозчык, калі ёсьць такая неабходнасьць, можа неадкладна прыняць рашэньне аб спыненьні продажу білетаў.
Польскі чыгуначны перавозчык PKP Intercity мяняе правілы, датычныя продажу квіткоў на свае цягнікі. Цяпер кампанія зможа спыніць продаж білетаў, калі палічыць, што ў цягніку ня хопіць месца для пасажыраў.
Нагадаем, 1 студзеня бягучага году некалькі сотняў пасажыраў не былі ў стане ўвайсьці ў перапоўнены цягнік, які пасьля навагодняй ночы адпраўляўся з курортнага гарадка Закапанэ. Пасажыры засталіся на вакзале, хоць у іх былі купленыя раней квіткі.
PKP Intercity паясьняў пазьней, што правілы не дазвалялі кампаніі спыніць продаж квіткоў. Цяпер гэта зьмянілася. Перавозчык у неабходнасьці можа прыняць неадкладнае рашэньне аб спыненьні продажу білетаў без забраніраванага месца. Нагадваем, гэткія квіткі можна купіць на цягнік, у якім ня ўсе месцы ахоплены бранёй.
Рашэньне аб прыпыненьні продажу квіткоў будзе прымацца ў выключных выпадках, калі колькасьць жадаючых выразна перавысіць колькасьць месцаў у цягніку. Як правіла, PKP Intercity пры вялікай колькасьці пасажыраў прычапляе да цягніка дадатковыя вагоны, але даўжыня складу абмежаваная даўжынёй чыгуначнай плятформы.
аз