Logo Polskiego Radia
Print

Каму патрэбная вышэйшая адукацыя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.07.2018 17:21
У Польшчы ў гэтыя дні праходзіць уступная кампанія ў ВНУ.
Уваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаУваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаPixabay/Kamyq/Public Domain

На выбар — 900 факультэтаў, дзённых і завочных, платных і бясплатных. У Польшчы набор праводзіцца на аснове вынікаў экзаменаў на атэстат сталасьці.

Летась больш за ўсё кандыдатаў было на факультэт інжынерыі і аналізу даных Варшаўскага політэхнічнага ўнівэрсытэту - 54 чалавекі на адно месца. Затым інжынерскі маркетынг – 19 кандыдатаў на месца. Падобнай папулярнасьцю карыстаўся факультэт хіміі і судовая таксыкалёгія. Па колькасьці студэнтаў найбольш прынялі ІТ факультэты, таксама многа жадаючых вывучаць псыхалёгію, эканоміку і юрыспрудэнцыю. Назіраецца рост цікавасьці студэнтаў да вэтэрынарных навук, крыміналёгіі, скандынаўскага факультэту.

Уводзяцца новыя факультэты, як напр. Экагорад, які павінен рыхтаваць спэцыялістаў па збалянсаваным (ураўнаважаным) разьвіцьці горада.

За апошнія 10 гадоў пастаянна зьмяншаецца колькасьць студэнтаў. Паводле даных Галоўнага ўпраўленьня статыстыкі - на 500 тысяч. Гэтую зьяву тлумачаць дэмаграфічны спадам. 80% палякаў хочуць, каб іх дзеці атрымалі дыплём аб вышэйшай адукацыі.

На выбар факультэта часта ўплывае добрая рэклямная кампанія ВНУ, равесьнікі, а часта проста горад, у які малады чалавек хоча паехаць. Значная частка студэнтаў не праяўляе шчырага зацікаўленьня да вучобы, на што наракаюць выкладчыкі. У сваю чаргу амбіцыйныя студэнты наракаюць на нецікавыя заняткі.

Дзе, чаму і ці варта вучыцца?- гэтым пытаньнем задаецца тыднёвік Polityka.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт