Брытанская паліцыя паведаміла, што два чалавекі, якія ў крытычным стане трапілі ў шпіталь Солсбэры, атруціліся надзвычай моцнай субстанцыяй «Навічок». Пра гэты хімічны сродак стала гучна вясною бягучага году, калі ім быў атручаны 66-гадовы Сяргей Скрыпаль і яго дачка.
Зьвернемся да гісторыі. «Навічок» – гэта атрутнае рэчыва нэрвова-паралітычнага дзеяньня. Працы па стварэньні «Навічка» распачаліся ў СССР у 1970-я гады й працягваліся да пачатку 1990-х. «Навічок» належыць да групы фосфара-арганічных злучэньняў, якія характарызуюцца надзвычайнай таксычнасьцю. Да гэтай групы атрутных рэчываў належаць самыя вядомыя баявыя газы зарын і заман.
«Навічок» – самы таксычны зь вядомых баявых атручвальных сродкаў. Афіцыйна «Навічок» ніколі не ўжываўся падчас вядзеньня баявых дзеяньняў.
Атручэньне былога супрацоўніка Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня й брытанскага агента Сяргея Скрыпаля й яго дачкі стала першай спробай выкарыстаньня атруты, якая трапіла на старонкі СМІ. Урады многіх краін у гэтым абвінавацілі Расею, паколькі «Навічок» быў распрацаваны ў гэтай краіне. Масква станоўча абвяргала дадзенае абвінавачваньне.
Тым часам у Эймсбэры, невялікім гарадку, разьмешчаным каля Солсбэры, «Навічком» атруціліся 44-гадовая жанчына й 45-гадовы мужчына. У суботу яны трапілі ў шпіталь. Сьведкам інцыдэнту стаў сусед жанчыны Сэм Хобсан.
Сэм Хобсан: Я раніцай прыйшоў дадому і ўбачыў каля яе хаты хуткую дапамогу. Маю суседку забіралі мэдыкі, яны сказалі, што яна скардзілася на галаўны боль. Недамаганьне яна адчула раніцай, калі выйшла з ваннай. Было незразумела, чаму так сталася, тым больш, што не было ніякіх падставаў, бо яна – здаровая жанчына.
Дарэчы, першапачаткова мэдыкі меркавалі, што пара атруцілася наркотыкамі – падазрэньне было на гераін, але ўступныя аналізы не далі адказаў. У сувязі з гэтым пробы накіравалі ў вайсковую лябараторыю, і толькі ў сераду вечарам сталі вядомыя вынікі. Паліцыя пацьвердзіла, што жанчына й мужчына атруціліся «Навічком».
Пэрсанальныя дадзеныя пацярпелых брытанская паліцыя не паведамляе. Пара знаходзіцца ў крытычным стане. Паліцыя, спэцыяльныя ды мэдычныя службы ў складзе больш чым 100 чалавек праводзяць апэрацыю з мэтай ачысткі месцаў, дзе была атрута. Спэцслужбы таксама хочуць даць адказ на пытаньне, як і чаму навічок аказаўся менавіта ў Эймсбэры. Пры гэтым паліцыя падкрэсьлівае, што хутчэй за ўсё жанчына й мужчына не былі ў месцах, якія наведвалі Юлія й Сяргей Скрыпалі. Спэцслужбы не выключаюць, што атручаньне Скрыпалёў і апошні інцыдэнт прыйдзецца спалучыць у адно сьледзтва.
Тым часам расейская апазыцыйная «Новая газета» паведаміла са спасылкай на адстаўнога генэрала расейскіх спэцслужбаў, што пры дапамозе «Навічка» плянавалася ліквідаваць палявых чачэнскіх камандзіраў. Аднак падчас перавозкі партыя «Навічка» прапала. «Новая газета» зазначае, што хімік Леанід Рынк, які працаваў над «Навічком», сам прызнаўся, што ў мінулым прадаваў субстанцыю прадстаўнікам злачыннага сьвету. Менавіта з выкарыстаньнем згаданага хімрэчыва быў забіты расейскі прадпрымальнік Іван Ківелідзі ў 1995 годзе.
«Новая газета» паведамляе, што «Навічок» зь вялікай упэўненасьцю трапіў на злачынны рынак. Пры гэтым выданьне піша, што пры дапамозе атруты мог быць забіты ў 2003 годзе й іх журналіст Юрый Шчэкачыхін.

вс