На Беласточчыне прайшоў «Пікнік зь беларускім словам» (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.07.2018 17:40
Сустрэчу літаратараў зь Беларусі ды Польшчы запачаткаваў паэт, сябра літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» Віктар Стахвюк.
Беларуская літаратары завіталі ў вёску Трасьцянка на Беласточчыне. У пяты раз ва ўрочышчы непадалёк ад вёскі прайшоў «Пікнік зь беларускім словам».
Сустрэчу паэтаў і пісьменьнікаў зь Беларусі ды Польшчы зь мясцовымі жыхарамі запачаткаваў паэт, сябра літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» Віктар Стахвюк. Сам ён лічыць, што «беларускае літаратурнае слова» запатрабаванае й на вёсцы, якая зьмяняецца. Рэпартаж падрыхтаваў Зьміцер Косьцін.
слухайце далучаны гукавы файл
фота аўтара