Трэць маладых расейцаў хочуць пераехаць жыць за мяжу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.07.2018 15:35
Прычыну росту спэцыялісты бачаць у пагаршэньні эканамічнай сытуацыі ў краіне і ў агрэсіўнай палітыцы Крамля.
Panorama Moskwyapreklama/pixabay.com/CC0 License
Апошняе апытаньне ўрадавага цэнтра дасьледаванья грамадзкай думкі сьведчыць пра тое, што 31% расейцаў ва ўзросьце 18-24 гадоў хацелі б зьехаць за мяжу. Летась гэтая лічба складала 25. Прычыну росту расейскія аналітыкі бачаць у пагаршэньні эканамічнай сытуацыі ў краіне і ў агрэсіўнай палітыцы Крамля, якая абмяжоўвае грамадзянскія правы. Экспэрты зазначаюць, што ў Расеі адсутнічаюць шырокія магчымасьці прафэсійнай кар’еры.
«Кіраўнікі ўстаноў трымаюць пасады сваім дзецям, гэта тычыцца ўсіх органаў дзяржаўнай адміністрацыі. Паўсюль пашыраецца кумаўство», – кажа вядомы расейскі палітоляг Аляксей Макаркін.
«Дзяржаўныя СМІ ня ў стане запалохаць маладых расейцаў «варожым Захадам», бо яны не глядзяць тэлебачаньня - у іх свае крыніцы інфармацыі ў сеціве”-, зазначае палітоляг.
Паводле дадзеных МУС РФ, толькі 20% расейцаў маюць замежны пашпарт, а на замежны адпачынак могуць сабе дазволіць 10% грамадзян.
Rzeczpospolita/яс