Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША гандляры людзьмі выкарыстоўваюць хібы турэмнай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.07.2018 15:29
З-за прабелаў у законах жанчыны, якія знаходзяцца ў сытуацыі бяз выйсьця, прымусова становяцца прастытуткамі.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Gazeta Wyborcza паведамляе пра тое, як гандляры людзьмі выкарыстоўваюць хібы турэмнай амэрыканскай сыстэмы.

У многіх амэрыканскіх штатах інфармацыя пра вязьняў агульнадаступная ў інтэрнэце. І яе часта выкарыстоўваюць сутэнёры. Яны найбольш зацікаўленыя жанчынамі, затрыманымі за наркотыкі або прастытуцыю.

Сутэнёр Энтані Харыс пацьвярджае, што турмы зьяўляюцца дасканалым месцам для вярбоўкі. І так, мужчыны выбіраюць аб'ект зацікаўленьня са сьпісу зьняволеных. Бывае, што ў гэтым дапамагаюць іншыя зьняволеныя і знаёмяць нібыта са сваім знаёмым.

А ён бярэ дзяўчыну «пад сваю апеку», піша лісты, высылае грошы, плоціць залог і чакае яе каля брамы турмы. І адразу ж высоўвае ёй умовы: або ў гэты момант ты аддасі доўг, або адпрацуй яго сваім целам, або вяртаешься за краты.

Пракурор з Арланда ў Флорыдзе зазначае, што залог вельмі часта выкарыстоўваецца гандлярамі людзьмі. «Часта жанчыны, вызваленыя пад залог, нават і ня ведаюць, хто й чаму яго заплаціў, ня ведаюць таксама пра тое, у што іх уцягнулі», – кажа пракурор.

Паводле законаў, у ЗША любы грамадзянін можа заплаціць залог за любога вязьня.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт