Logo Polskiego Radia
Print

Рабочая сіла з Усходняй Эўропы ратуе польскія фабрыкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2018 15:43
Буйныя фабрыкі па вытворчасьці бытавой тэхнікі ахвотна працаўладкоўваюць украінцаў.
Пральная машынаПральная машынаPhoto: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рабочая сіла з Усходняй Эўропы ратуе польскія фабрыкі
Буйныя фабрыкі па вытворчасьці бытавой тэхнікі ахвотна працаўладкоўваюць украінцаў.
Буйныя фабрыкі па вытворчасьці бытавой тэхнікі ў Польшчы ахвотна працаўладкоўваюць украінцаў. Бязь іх яны не змаглі б экспартаваць 90% пральных машынаў і халадзільнікаў, паведамляе „Puls Biznesu”.
Пяць найбуйнейшых вытворцаў бытавой тэхнікі ў Польшчы, гэта: Аmica, BSH (з брэндамі Bosch і Zelmer), Whirlpool, Electrolux і Samsung.
Фабрыкі, якія да іх належаць, працаўладкоўваюць больш чым 80% з больш чым 26 тысяч рабочых, занятых непасрэдна ў вытворчасьці бытавой тэхнікі ў Польшчы. Кожны зь іх прымае на працу работнікаў з Усходняй Эўропы.
„Мы працаўладкоўваем таксама іншаземцаў, у асноўным украінцаў. Агулам на нашых фабрыках працуе некалькі сотняў чалавек з украінскім пашпартам”, - кажа Дамініка Косман (Dominika Kosman) з кампаніі Electrolux.
Як правіла ўкраінцы складаюць 5-10% ад агульнай колькасьці занятых на фабрыках групы Whirlpool. Такім чынам гаворка можа ісьці нават пра сотні ўкраінцаў, паколькі ў Польшчы ёсьць тры буйныя прамысловыя цэнтры Whirlpool. Ва Ўроцлаве працуе каля 2 тысяч чалавек, у Лодзі - 1,8 тысячы і ў Радаме - 1,8 тысячы.
„На нашых фабрыках у цяперашні час працаўладкаваныя 1 897 чалавек, у тым ліку 182 іншаземцы”, - кажа дырэктар завода Amica Кшыштаф Махай (Krzysztof Machaj).
Дарэчы, Amica выкарыстоўвае сваё месцаразьмяшчэньне й працаўладкоўвае вязьняў з турмы ў Вронках (Wronki) у Вялікапольшчы. Гэта адбываецца ў рамках урадавай праграмы „Праца для вязьня”, нагадвае „Puls Biznesu”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт