Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы з рухавікамі затрымалі на зямлі польскія самалёты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2018 15:02
Былі сур'ёзныя праблемы з рухавікамі самалётаў Dreamliner польскай авіякампаніі LOT.
Boeing 787-9 PAP/Radek PietruszkaBoeing 787-9 PAP/Radek PietruszkaPAP/Radek Pietruszka

Праблемы з рухавікамі затрымалі на зямлі польскія самалёты
Былі сур'ёзныя праблемы з рухавікамі самалётаў Dreamliner польскай авіякампаніі LOT.
З-за непаладак у рухавіках канцэрн Rolls-Royce часова затрымаў на зямлі самалёты Dreamliner. Польскі авіяперавозчык быў прымушаны часова наняць самалёты зь іншай авіякампаніі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Прадстаўнікі LOT пераконваюць, што праблема з рухавікамі Боінга 787 не датычыць выключна польскай авіякампаніі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з падобнымі непаладкамі змагаюцца таксама Air New Zealand, British Airways, Virgin Atlantic і Norwegian.
Ці дэфэкт можа быць небясьпечны для пасажыраў? Канцэрн Rolls-Royce разглядае акцыю з праверкай рухавікоў, як „дадатковыя меры бясьпекі”. Яго прадстаўнікі тлумачаць, што Боінг 787 сканструяваны такім чынам, каб бясьпечна даляцець у аэрапорт нават на адным рухавіку.
У выпадку польскай авіякампаніі праблема тычыцца двух самалётаў Dreamliner, якія цяпер праходзяць праверку прадстаўнікоў Rolls-Royce. Магчыма, адна з гэтых машынаў вернецца ў эксплёатацыю ў першай палове ліпеня.
Тым ня менш, гэткая сытуацыя ўскладняе LOT плянаваньне маршрутаў, у прыватнасьці ў ЗША, Канаду, Кітай, Японію, Карэю й Сынгапур.
Аднак праблемы з самалётамі напэўна не тлумачаць апошніх выпадкаў затрымкі або адмены рэйсаў. Толькі ў чэрвені LOT адмяніў каля 150 рэйсаў з 9,5 тысяч. У сваю чаргу затрымкі датычылі каля 30% рэйсаў.
Кіраўніцтва авіякампаніі LOT тлумачыць, што на сытуацыю паўплывала некалькі фактараў. Акрамя праблемаў з рухавікамі Rolls-Royce, гаворка ідзе пра спазьненьні ў пастаўках некалькіх самалётаў Embraer, страйкі кантралёры ў Заходняй Эўропе (асабліва Францыі) а таксама перагружанасьць варшаўскага аэрапорта „Акэнце”, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт