Справа забароны абортаў вяртаецца ў польскі Сэйм
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.06.2018 14:08
У панядзелак камісія сацыяльнай палітыкі зоймецца законапраектам, які амаль цалкам забараняе аборты.
pixabay.com/CC0
Gazeta Wyborcza
Ужо ў бліжэйшы панядзелак сэймавая камісія сацыяльнай палітыкі і сям’і зоймецца законапраектам «Спыніць аборты», які ў практыцы абазначае амаль поўную забарону спыненьня цяжарнасьці.
Законапраект падрыхтаваў фонд «Жыцьцё і сям’я». У ім забараняецца спыняць цяжарнасьць у выпадку цяжкай хваробы плоду. Цяпер гэта адна з трох прычын, па якіх можна зрабіць аборт. Паводле статыстыкі, з усіх 1098 легальных абортаў у 2016 годзе 1042 былі праведзеныя па гэтай прычыне. Аборты ў выпадку пагрозы жыцьцю маці і ў выніку гвалту значна радзейшыя.
Сэйм накіраваў законапраект на працу ў камісію яшчэ ў студзені. У сакавіку яго пазытыўна ацаніла камісія справядлівасьці і правоў чалавека. Законапраект аднак засеў менавіта ў камісіі сацыяльнай палітыкі і сям’і. Безвынікова чарговыя дэпутаты спрабавалі на парадак дня ўнесьці законапраект «Спыніць аборты». Фонд «Жыцьцё і сям’я» распачаў нават акцыю, у якой заахвочваў званіць дэпутатам і патрабаваць разгляду законапраекту.
Калі ў 2016 годзе Сэйм працаваў над законапраектам, які цалкам забараняў аборты, на вуліцы вышлі тысячы жанчын. У выніку кіроўная партыя адмовілася ад гэтай ідэі. Аднак праз некалькі месяцаў лідар «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі сьцьвердзіў, што яго партыя ў ніякім выпадку не адмовіцца ад ідэі забароны аборту ў выніку хваробы плоду. Анджэй Дуда заяўляў, што закон падпіша.
Gazeta Wyborcza: Ужо ў бліжэйшы панядзелак сэймавая камісія сацыяльнай палітыкі і сям’і зоймецца законапраектам «Спыніць аборты», які ў практыцы абазначае амаль поўную забарону спыненьня цяжарнасьці.

ав