Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы судзьдзі з двума пашпартамі разьвітаюцца з мантыяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2018 12:15
Судзьдзі маюць паўгоду, каб адмовіцца ад чужога пашпарту, калі ня хочуць страціць пасаду.
foto: mswia.gov.pl

Rzeczpospolita
У Польшчы судзьдзя з двума пашпартамі будзе вымушаны разьвітацца з мантыяй. Ужо праз тры месяцы стане вядома, колькі судзьдзяў разьвітаецца з пасадай за наяўнасьць іншага, чым польскае, грамадзянства. Міністэрства юстыцыі памяняла патрабаваньні для кандыдатаў на судзьдзяў. У міністэрстве ўжо таксама ведаюць, колькі судзьдзяў мае больш, чым адзін пашпарт, і колькі з іх добраахвотна ня склала заяву аб наяўнасьці іншага, чым польскае, грамадзянства.
Большасьць судзейскага асяродзьдзя абураная чарговым умяшаньнем міністэрства ў іх правы. Яны называюць зьмену неканстытуцыйнай, дыскрымінацыйнай, а нават неразумнай.
Судзьдзя павінен мець польскае грамадзянства – такі прынцып дзейнічаў да 3 красавіка 2018 году. Пасьля гэтай даты судзьдзі могуць мець толькі польскае грамадзянства. А што з тымі, хто мае два грамадзянствы і выносіць прысуд? Яны атрымалі паўгоду, каб адмовіцца ад замежнага пашпарту. Калі судзьдзя з падвойным грамадзянствам гэтага ня зробіць, ён страціць права быць судзьдзёй. Ці гэта вялікая праблема?
«Гаворка не пра памер праблемы, але пра прынцып», – гавораць судзьдзі. Яны абураныя зьменай і пераконваюць, што яна нязгодная з Канстытуцыяй, абмяжоўвае іх правы і г.д.
У Міністэрстве юстыцыі адзначаюць, што «ўмова наяўнасьці ў судзьдзі толькі польскага грамадзянства абгрунтаваная, паколькі яны пакліканыя на службу на карысьць публічнага дабра, якое вызначаецца таксама праз прызму інтарэсаў дзяржавы».

Rzeczpospolita: У Польшчы судзьдзя з двума пашпартамі будзе вымушаны разьвітацца з мантыяй. Ужо праз тры месяцы стане вядома, колькі судзьдзяў разьвітаюцца з пасадай за наяўнасьць іншага, чым польскае, грамадзянства. Міністэрства юстыцыі памяняла патрабаваньні для кандыдатаў на судзьдзяў. У міністэрстве ўжо таксама ведаюць, колькі судзьдзяў маюць больш, чым адзін пашпарт, і колькі з іх добраахвотна ня склалі заяву аб наяўнасьці іншага, чым польскае, грамадзянства.

Большасьць судзейскага асяродзьдзя абураная чарговым умяшаньнем міністэрства ў іх правы. Яны называюць зьмену неканстытуцыйнай, дыскрымінацыйнай, а нават неразумнай.

Судзьдзя павінен мець польскае грамадзянства – такі прынцып дзейнічаў да 3 красавіка 2018 году. Пасьля гэтай даты судзьдзі могуць мець толькі польскае грамадзянства. А што з тымі, хто мае два грамадзянствы і выносіць прысуд? Яны атрымалі паўгоду, каб адмовіцца ад замежнага пашпарту. Калі судзьдзя з падвойным грамадзянствам гэтага ня зробіць, ён страціць права быць судзьдзёй. Ці гэта вялікая праблема?

«Гаворка не пра памер праблемы, але пра прынцып», – гавораць судзьдзі. Яны абураныя зьменай і пераконваюць, што яна нязгодная з Канстытуцыяй, абмяжоўвае іх правы і г.д.

У Міністэрстве юстыцыі адзначаюць, што «ўмова наяўнасьці ў судзьдзі толькі польскага грамадзянства абгрунтаваная, паколькі яны пакліканыя на службу на карысьць публічнага дабра, якое вызначаецца таксама праз прызму інтарэсаў дзяржавы».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт