Найлепшымі амбасадарамі польскага брэнду зьяўляюцца польскія кампаніі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.06.2018 10:03
Аўтобусы SOLARIS, вокны FAKRO, сталы й шафы фірмы SZYNAKA славяць імя Польшчы ў сьвеце.
The Solaris Urbino 18 bus. Photo: Solaris
Польшчы непатрэбны адмысловы фонд для прасоўваньня краіны ў сьвеце, бо найлепшымі амбасадарамі польскага брэнду зьяўляюцца польскія кампаніі, – піша тыднёвік WPROST.
За два гады дзейнасьці Польскі нацыянальны фонд зь бюджэтам у чвэрць мільярда злотых, задачай якога было будаваць прыцягальны імідж краіны за мяжой, паказаў сваю бездапаможнасьць і некампэтэнтнасьць.
Задачы фонду вельмі пасьпяхова выконваюць польскія кампаніі і іх тавары.
Шырока апазнавальнай маркай за межамі краіны зьяўляюцца аўтобусы SOLARIS, якія езьдзяць па дарогах 32 дзяржаваў. Вокны FAKRO спаборнічаюць на лідарства на замежных рынках з дацкай кампаніяй Veluks. Сталы й шафы фірмы SZYNAKA пасьпяхова прадаюцца ў Саудаўскай Арабіі. Польскае малако малочнага заводу MLEKPOL з Граева можна купіць у кітайскіх прадуктовых крамах.
Ёсьць таксама тавары, у якіх няма брэнду, але яны запаўняюць эўрапейскія рынкі. Мала хто ведае, што Польшча зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам шампіньёнаў у Эўропе і самым буйным экспартэрам іх у сьвеце. Трэць яблык у ЭЗ паходзіць ад польскіх садаводаў. Палякі вырабляюць найбольш у ЭЗ морквы й агуркоў.
У пабудове брэнда «Польшча» краіне цяжка дагнаць Захад, бо вядома, што на старце шанцы былі няроўныя. Калі Нямеччына й Японія замацоўвалі сваю верагоднасьць на сусьветных рынках, у Польшчы панаваў камунізм. Аднак, у палякаў таксама ёсьць посьпехі ў сучасных тэхналёгіях. Фірма CD PROJEKT выпусьціла кампутарную гульню «Вядзьмар», у якую гуляе ўвесь сьвет.
Аб тым, як прадпрымальнікі праслаўляюць імя Польшчы ў сьвеце, напісаў Шыман Кравец (Szymon Krawiec) у тыднёвіку WPROST
яс