Logo Polskiego Radia
Print

Уся праблема з-за таго, што ў Беларусі не існуе паняцьце «фрылансер»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.05.2018 17:38
  • Рэпартэры бязь межаў_Беларусь.mp3
З пачатку году беларускія суды ўжо 48 разоў штрафавалі незалежных журналістаў за працу без акрэдытацыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:M M/flickr.com/Commercial use allowed

Беларусь займае 155-е месца сярод 180 дзяржаваў у індэксе свабоды СМІ «Рэпарцёраў бязь межаў». З пачатку 2018 году беларускія суды ўжо 48 разоў штрафавалі незалежных журналістаў за працу без акрэдытацыі.

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» 18 траўня зьвярнулася з заклікам да беларускіх уладаў спыніць узмацненьне судовага і фінансавага перасьледу незалежных журналістаў.

Галава аддзяленьня «Рэпартэры бязь межаў» па Ўсходняй Эўропе і цэнтральнай Азіі Ёхан Бір лічыць, што «патрабаваньне акрэдытацыі для замежных СМІ павінна быць адменена».

У асноўным у Беларусі да адказнасьці прыцягваліся супрацоўнікі тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Варшавы.

Намесьнік дырэктара каналу Аляксей Дзікавіцкі, адзначае, што ўся праблема з-за таго, што ў беларускім заканадаўстве не існуе паняцьце «фрылансер», то бок пазаштатны супрацоўнік СМІ.

А.Дзікавіцкі: Беларускія ўлады маглі б перастаць нас штрафаваць. Ня толькі мы адныя працуем без акрэдытацыі. Канешне, фармальна, улады маюць права штрафаваць журналістаў, каторыя працуюць без акрэдытацыі, таму што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны тэрмін «фрылансер». Мы прынамсі тройчы спрабавалі атрымаць акрэдытацыю МЗС. За кожным разам нам адмовілі. Штрафы папаўняюць дзяржаўны бюджэт, але яны яго ня выратуюць.

Барыс Гарэцкі, Намесьнік старшыні БАЖ: На жаль, на беларускія ўлады такія заклікі (Рэпартэры бязь межаў – рэд.) ня дзейнічаюць. За апошнія тры гады мы мелі колькі ўжо заяваў нават арганізацыяў узроўню АБСЭ. 3 траўня таксама была заява з гэтай нагоды (спыненьня перасьледу незалежных журналістаў у Беларусі – рэд.) ўплывовай Эўрапейскай Фэдэрацыі журналістаў. Па беларускім заканадаўстве ўлады, у прынцыпе, ня могуць штрафаваць журналістаў, таму што арт. 22.9АК прадугледжвае адказнасьць для сродкаў масавай інфармацыі. Па законах аб СМІ вытворцам інфармацыі можа быць толькі юрыдычная асоба. Нягледзячы на гэта пратаколы складаюцца супраць фізычных асобаў.

Слухайце, калі ласка сюжэт, у далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт