Logo Polskiego Radia
Print

Мужчынскія традыцыйныя сьпевы выйшлі на асобным дыску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2018 13:28
  • Мужчынскія традыцыйныя сьпевы.mp3
Гэта амаль забытая традыцыя мужчынскага сьпеву, якая ў свой час у Беларусі была прадстаўлена вельмі яскрава.
фота: radyjo.net/А.Вялічка

Нядаўна сьвет пабачыў унікальны дыск «Мужчынская традыцыя сьпеву» з сэрыі «Традыцыя». Аўтар і кіраўнік праекту Сяржук Доўгушаў, беларускі музыка, лідар гурту «Вурай» гаворыць, што ў праект уключана найлепшае з беларускага фальклёру, а дыск зьяўляецца ўнікальным. З музыкам размаўляла АВ.
Гук
Гэта амаль забытая традыцыя мужчынскага сьпеву, якая ў свой час у Беларусі была прадстаўлена вельмі яскрава. Дыск зьяўляецца аднаўленьнем традыцыі і папулярызацыі мужчынскіх сьпеваў.
С. Доўгушаў: У Беларусі ўсе ведаюць жаночую традыцыю сьпеву, пра мужчын часта забывалі. На кружэлцы канкрэтны доказ таго, якія песьні маглі сьпяваць мужчыны. Гэта былі і касарскія песьні, і рэкруцкія, і бяседныя, і валачобныя.
Сяржук расказвае, што ў Беларусі цяпер склалася цяжкая сытуацыя. У краіне ёсьць шмат скарбаў, багаты фальклёр, запісы, але знайсьці іх у інтэрнэце ці купіць дыск у краме – гэта вельмі складана.
С. Доўгушаў: Задачай праекту «Традыцыя» зьяўляецца папулярызацыя гэтых запісаў. Я лічу, што цяпер трэба аднаўляць гэтую традыцыю.
На дыску «Мужчынскіх традыцыйных сьпеваў» зьмешчаныя 19 трэкаў. У плянах музыкі працяг сэрыі «Традыцыі», а выдаваць сапраўды ёсьць што.
У далучаным гукавым файле доўгая размова з Сержуком Доўгушавым.

Нядаўна сьвет пабачыў унікальны дыск «Мужчынская традыцыя сьпеву» з сэрыі «Традыцыя». Аўтар і кіраўнік праекту Сяржук Доўгушаў, беларускі музыка, лідар гурту «Вурай» гаворыць, што ў праект уключана найлепшае з беларускага фальклёру, а дыск зьяўляецца ўнікальным.

Гэта амаль забытая традыцыя мужчынскага сьпеву, якая ў свой час у Беларусі была прадстаўлена вельмі яскрава. Дыск зьяўляецца аднаўленьнем традыцыі і папулярызацыі мужчынскіх сьпеваў.

Сяржук
Сяржук Доўгушаў

С. Доўгушаў: У Беларусі ўсе ведаюць жаночую традыцыю сьпеву, пра мужчын часта забывалі. На кружэлцы канкрэтны доказ таго, якія песьні маглі сьпяваць мужчыны. Гэта былі і касарскія песьні, і рэкруцкія, і бяседныя, і валачобныя.

Сяржук расказвае, што ў Беларусі цяпер склалася цяжкая сытуацыя. У краіне ёсьць шмат скарбаў, багаты фальклёр, запісы, але знайсьці іх у інтэрнэце ці купіць дыск у краме – гэта вельмі складана.

С. Доўгушаў: Задачай праекту «Традыцыя» зьяўляецца папулярызацыя гэтых запісаў. Я лічу, што цяпер трэба аднаўляць гэтую традыцыю.На дыску «Мужчынскіх традыцыйных сьпеваў» зьмешчаныя 19 трэкаў. У плянах музыкі працяг сэрыі «Традыцыі», а выдаваць сапраўды ёсьць што.

У далучаным гукавым файле доўгая размова з Сержуком Доўгушавым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт