Logo Polskiego Radia
Print

Палякі мяняюць кірунак працоўнай міграцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2018 15:48
Да гэтага, паводле экспэртаў, прычыніліся наступствы брэксіту, у тым ліку падзеньне курсу брытанскага фунта.
ЛёнданЛёнданpixabay.com/Public Domain CC0

Палякі мяняюць кірунак працоўнай міграцыі
Да гэтага, паводле экспэртаў, прычыніліся наступствы брэксіту, у тым ліку падзеньне курсу брытанскага фунта.
Брэксіт і слабы курс брытанскага фунта прычыняюцца да таго, што палякі ўжо ня так ахвотна, як у мінулым выязджаюць на працу ў Вялікабрытанію. Цяпер польскія гастарбайтэры аддаюць перавагу Нямеччыне й Нідэрляндам, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Як адзначае газэта, яшчэ вясной мінулага году Вялікабрытанія была краінай, у якую палякі на працу зьязджалі найбольш ахвотна, або сур’ёзна разглядалі гэткую магчымасьць.
„У пэрспэктыве бліжэйшага году менавіта ў Вялікабрытанію плянаваў міграваць амаль кожны пяты апытаны грамадзянін Польшчы, то бок 19%. Аднак гэтай вясной іх адсотак ужо ў тры разы меншы, то бок складае каля 6%”, - чытаем у справаздачы, падрыхтаванай агенцтвам занятасьці Work Service.
Цяпер сьпіс пажаданых напрамкаў працоўнай міграцыі ачольваюць Нямеччына й Нідэрлянды.
Паводле старшыні агенцтва Work Service Мацея Вітуцкага (Maciej Witucki), падзеньне папулярнасьці Вялікабрытаніі, якая зафіксавала самы горшы вынік за чатыры апошнія гады, гэта наступства адмоўнага ўзьдзеяньня брэxіту, які, між іншым, прычыніўся да падзеньня курсу фунта.
Яшчэ год таму многія палякі хацелі скарыстацца апошнім шанцам на эміграцыю ў Вялікабрытанію. Аднак пасьля таго, як брытанскі ўрад аб’яцаў захаваць правы палякаў, якія пражываюць на выспах, настроі супакоіліся. Адначасова слабы курс фунта прычыняецца да таго, што заработная плата ў Вялікабрытаніі ўжо не так прывабныя, як раней.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт