Расейскі журналіст: Лукашэнку можна адправіць паслом у Зімбабвэ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        10.05.2018 16:52
                    
                                 
                
                
                    СМІ ў Расеі разглядаюць магчымасьць інкарпарацыі Беларусі й стварэньня «Расейскага Саюзу».
                
                
                    
                        
Аляксандр Лукашэнка на Дні Перамогі, Менск, 9 траўня 2018 годуVASILY FEDOSENKO/PAP/EPA/POOL 
                     
                
                
                
               
                
                         Пуцін чацьвёрты раз перамог на прэзыдэнцкіх выбарах. Расейскія аглядальнікі высоўваюць сцэнары яго палітычнай будучыні пасьля 2024 году. Пуцін, які актуальна пайшоў на трэці запар тэрмін паўнамоцтваў, даў зразумець, што ён ня думае мяняць Канстытуцыю Расеі, каб быць прэзыдэнтам у чарговы раз.
Але існуе іншы сцэнар, пра які напісаў сайт EurAsia Daily. Партал прасоўвае ідэю глыбокай інтэграцыі краін СНД і піша пра тое, што аб'яднаньне Расеі зь Беларусяй дасьць Пуціну кіроўную пасаду пасьля 2024 году. Існуе ўжо Саюзная дзяржава, створаная ў 1996 годзе Лукашэнкам і Ельцыным.
А цяпер прапануецца нават назва – «Расейскі Саюз», паведамляе польская газэта Rzeczpospolita.
Пра інкарпарацыю Беларусі казаў нядаўна таксама вядомы расейскі журналіст, галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў. «Хто забараняе стварыць нейкую саюзную дзяржаву Расеі й Беларусі? Прызначыць Лукашэнку амбасадарам у Зімбавэ й атрымаць новыя прэзыдэнцкія тэрміны», – падказвае вырашэньне пытаньня Венядзіктаў.
Беларускія аналітыкі кажуць, што Лукашэнка ня думае дзяліцца ўладай з Пуціным. «Расея можа яму шмат што абяцаць, але ён добра ведае, з кім мае дачыненьне й што можа страціць. Сёньня ён - важная пэрсона, а заўтра надзенуць наручнікі й кінуць за краты», – кажа газэце аглядальнік Аляксандар Класкоўскі.
«Расея хацела б праглынуць Беларусь, хоць насамрэч гэта ўжо сталася. Тут Пуцін робіць усё, што хоча. Калі Лукашэнка будзе шумець, хутка яго адхіляць ад улады, тым больш, што знайсьці больш прарасейскага чалавека няцяжка», – мяркуе ў размове з польскай газэтай першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
яс