Расейскія службы рыхтавалі тэракт у ЗША
Крэмль плянаваў паляваньне на сваіх былых агентаў.
Сярод 60 расейскіх дыпляматаў, высланых са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў канцы сакавіка, былі таксама агенты расейскіх спэцслужбаў, якія праводзілі сочку за расейцамі ў ЗША. Падазраецца, што яны маглі рыхтаваць атаку, падобную на тую, якая была праведзеная ў брытанаскім Солсбэры супраць Сяргея Скрыпаля, інфармуе правы партал niezalezna.pl.
Як паведаміла CNN са спасылкай на крыніцу інфармацыі ў амэрыканскіх праваахоўных органах і ЦРУ зафіксаваны, па меншай меры, адзін выпадак, калі расейскія дыпляматы-шпіёны, сачылі за асобай, якая знаходзілася пад аховай Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня. Мэтай сочкі расейскіх спэцслужбаў быў расеец, які эміграваў у ЗША, дзе атрымаў новае прозьвішча.
Паводле ЦРУ, расейскія „дыпляматы” рыхтавалі помсту з мэтай запалохваньня эмігрантаў, якіх Крэмль лічыць „здраднікамі” й „ворагамі Расеі”.
Раней аб'ектам хіматакі з боку расейскіх спэцслужбаў стаў былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка, якія былі атручаныя хімічным рэчывам пад назвай „Навічок” у Солсбэры ў Вялікабрытаніі.
Прадстаўнікі дэмакратаў у Камісіі па замежных справах Сэнату ЗША падрыхтавалі даклад, у якім гаворыцца аб неадназначных прычынах сьмерці некалькіх дзясяткаў людзей - крытыкаў або адкрытых праціўнікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Аўтары дакладу не выключаюць, што яны маглі быць забітыя расейскімі спэцслужбамі.
„Заходнія краіны не павінны пакідаць без рэакцыі сэрыі загадкавых зыходаў асоб, якія валодалі нявыгаднай для Крамля інфармацыяй”, - гаворыцца ў дакладзе членаў камісіі.
Старонка niezalezna.pl нагадвае, што рашэньне аб выдаленьні расейскіх дыпляматаў улады ЗША прынялі ў канцы сакавіка ў знак салідарнасьці з Вялікабрытаніяй пасьля хіматакі на Сяргея Скрыпаля.
niezalezna.pl/аз
Сярод 60 расейскіх дыпляматаў, высланых са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў канцы сакавіка, былі таксама агенты расейскіх спэцслужбаў, якія праводзілі сочку за расейцамі ў ЗША. Падазраецца, што яны маглі рыхтаваць атаку, падобную на тую, якая была праведзеная ў брытанаскім Солсбэры супраць Сяргея Скрыпаля, інфармуе правы партал niezalezna.pl.
Як паведаміла CNN са спасылкай на крыніцу інфармацыі ў амэрыканскіх праваахоўных органах і ЦРУ зафіксаваны, па меншай меры, адзін выпадак, калі расейскія дыпляматы-шпіёны, сачылі за асобай, якая знаходзілася пад аховай Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня. Мэтай сочкі расейскіх спэцслужбаў быў расеец, які эміграваў у ЗША, дзе атрымаў новае прозьвішча.
Паводле ЦРУ, расейскія „дыпляматы” рыхтавалі помсту з мэтай запалохваньня эмігрантаў, якіх Крэмль лічыць „здраднікамі” й „ворагамі Расеі”.
Раней аб'ектам хіматакі з боку расейскіх спэцслужбаў стаў былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка, якія былі атручаныя хімічным рэчывам пад назвай „Навічок” у Солсбэры ў Вялікабрытаніі.
Прадстаўнікі дэмакратаў у Камісіі па замежных справах Сэнату ЗША падрыхтавалі даклад, у якім гаворыцца аб неадназначных прычынах сьмерці некалькіх дзясяткаў людзей - крытыкаў або адкрытых праціўнікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Аўтары дакладу не выключаюць, што яны маглі быць забітыя расейскімі спэцслужбамі. „Заходнія краіны не павінны пакідаць без рэакцыі сэрыі загадкавых зыходаў асоб, якія валодалі нявыгаднай для Крамля інфармацыяй”, - гаворыцца ў дакладзе членаў камісіі.

аз