Суботнік - гэта мэханізм зламаньня свабоды
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        25.04.2018 15:15
                    
                    Па ўсёй краіне прайшоў суботнік, практыка выкарыстоўваньня працы грамадзян працягваецца доўгія гады.
                
Аляксандар Лукашэнка на суботніку.Фота: прэс-служба А. Лукашэнкі/president.gov.by
                     
У суботу па ўсёй краіне прайшоў суботнік. Практыка выкарыстоўваньня працы грамадзян працягваецца доўгія гады. Ці акрамя эканамічнай карысьці ўлады маюць іншыя прычыны праводзіць суботнікі?
П. Усаў: Суботнікі праводзяцца ўжо гадоў дзесяць. Гэта элемэнт, які ўбудоўваецца ў постсавецкую ідэалёгію, якая моцна прасоўваецца ў мэнтальнасьці беларусаў. У правядзеньні такіх мерапрыемстваў ёсьць дзьве асноўныя мэты. Першая – гэта выцягваньне грошай. Грамадзяне павінны дзённы заробак аддаць у бюджэт. Штогод з кішэняў грамадзян выцягваюцца мільёны даляраў. Другі момант – гэта псыхалягічны прымус, бо ўдзел у суботніках – гэта постсавецкі атавізм. Прымушаньне людзей удзельнічаць у абсурдных мерапрыемствах, як суботнікі ці парады, гэта мэханізм зламаньня свабоды, гэта прымус падпарадкоўвацца загадам зьверху. Такім чынам ствараецца мэханізм, які пазбаўляе людзей права не ўдзельнічаць у абсурдных мерапрыемствах.

У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да заяваў А. Лукашэнкі аб тым, што рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі ў краіне ня будзе.
ав