Міністар навукі тлумачыў у ЗША сэнс польскага Закону аб ІНП
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.04.2018 13:41
                    
                                 
                
                
                    "Польскі ўрад хоча змагацца з хлусьнёй на тэму адказнасьці палякаў за Галакост".
                
                
                    
                        
Photo: larahcv/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Падчас візыту ў ЗША польскі віцэ-прэм’ер, міністар навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) сустрэўся з дырэктаркай Музэю Галакосту Сарай Блюмфільд (Sara Bloomfield) – нагадвае інтэрнэт-выданьне «Niezalezna.pl». Гаворка падчас сустрэчы ішла, у прыватнасьці, пра польскі Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, у які нядаўна былі ўнесеныя папраўкі, стаўшыя прычынай пратэстаў габрэйскіх колаў. Закон уводзіць крымінальную адказнасьць за ўскладаньне на Польшчу віны за злачынствы гітлераўцаў падчас вайны, забойствы габрэяў.
Адной з мэтаў візыту Яраслава Говіна было патлумачыць прычыны ўнясеньня паправак у закон. «Я пераконваў маю суразмоўцу, што польскі ўрад хоча змагацца выключна з хлусьнёй на тэму калектыўнай адказнасьці палякаў, польскай дзяржавы за саўдзел у Галакосьце. Я таксама пераконваў яе, што закон ніякім чынам не нясе пагрозы свабодзе слова, свабодзе выказваньня тых сьведкаў, якія перажылі Галакост, і таксама не абмяжоўвае ніякім чынам навуковых дасьледаваньняў», – заявіў Говін.
Віцэ-прэм’ер мяркуе, што закон ня стане прычынай падзелаў паміж польскім і габрэйскім народамі або паміж Польшчай і ЗША. Ён дадаў, што польскі ўрад чакае рашэньня Канстытуцыйнага суду па пытаньні закону.
niezalezna.pl/нг