Logo Polskiego Radia
Print

За год каля 600 беларусаў атрымала польскае грамадзянства

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.04.2018 15:12
Палякі ахвотна мяняюць грамадзянства, але самі менш ахвотна прымаюць новых грамадзян.
www.premier.gov.pl

Палякі трапілі на другое месца сярод нацыянальнасьцяў, якія часьцей за ўсё мяняюць грамадзянства (у Эўропе). На першым месцы – румынцы, у 2016 годзе амаль 30 тыс. чалавек атрымала грамадзянства іншай краіны, у сваю чаргу сярод палякаў пашпарт памяняла 19,8 тыс. асобаў. Дадзеныя друкуе выданьне «Dziennik Gazeta Prawna».

Асобы, якія нарадзіліся ў Польшчы, часьцей за ўсё атрымліваюць грамадзянства Нямеччыны (6,7 тыс.) і Вялікабрытаніі (4,4 тыс.). У чатырох краінах ЭЗ – Ірляндыі, Нямеччыны, Швэцыі і Вялікабрытаніі – палякі былі самай значнай нацыянальнай групай з Эўразьвязу, якая атрымлівала новыя пашпарты.

У сваю чаргу Польшча на многа менш ахвотна прызнае сваё грамадзянства прадстаўнікам іншых народаў. Два гады таму пашпарт краіны атрымалі менш за 3,7 тыс. замежнікаў. Сярод іх найбольш украінцаў (каля 1,9 тыс.), на другім месцы – беларусы (каля 600 пашпартоў), пазьней ідуць расейцы, армяне і віетнамцы. Для параўнаньня: украінцы за гэты ж пэрыяд часу атрымалі 4,6 тыс. нямецкіх пашпартоў, 4 тыс. румынскіх, 3,2 тыс. партугальскіх.

У Польшчы працэдура атрыманьня грамадзянства даволі доўгая і складаная. Перш за ўсё трэба стаць гэтак званым доўгатэрміновым рэзыдэнтам. А дзеля гэтага неабходна аплачваць узносы сацыяльнага страхаваньня цягам пяці гадоў без перапынку. Многім іншаземцам вельмі цяжка пахваліцца такім стажам працы на працоўнай дамове. У лютым уведзены абавязак валоданьня польскай мовай, што яшчэ больш ускладняе працэдуру.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт