«Мяккая беларусізацыя нам нічога ня дасьць. Нам патрэбная канструктыўная беларусізацыя на самым высокім дзяржаўным узроўні»,– упэўнены доктар гістарычных навук, прафэсар Леанід Лыч. У сотую гадавіну паўстаньня Беларускай Народнай Рэспублікі дзяржава кардынальна зьмяніла сваё стаўленьне да гістарычнай спадчыны БНР. Амаль 25 гадоў афіцыйная гістарыяграфія адмаўлялася прызнаваць вызначальнае значэньне паўстаньня БНР у працэсе нацыяўтварэньня, аднак сёлета сытуацыя зьмянілася. Пераўтварэньні ў беларускай гістарычнай палітыцы камэнтуе прафэсар Леанід Лыч.
– Многа фактараў на гэта ўплывае. Па-першае, мы ня можам сказаць, што дзесяць гадоў таму назад інфармацыя па сваім багацьці пра БНР была такой жа, якой яна ёсьць на сёньня. Хоць самі кіраўнікі асабліва не чытаюць дэмакратычных, апазыцыйных газэт, але пэўна ідэалягічныя структуры робяць для іх выпіскі. Калі тое, што надрукавана ў апазыцыйных газэтах, у нейкай ступені адпавядае іх дзяржаўнай палітыцы, з гэтымі вытрымкамі, з гэтымі цытатамі палітычныя дзеячы знаёмяцца. У іх папоўніліся веды пра гэта, прычым, які дзяржаўны дзеяч ня хоча, каб яго краіна, якой ён кіруе, мела даволі багатую спадчыну дзяржаўнага будаўніцтва!? Таксама стварэньне саюзнай дзяржавы нясе за сабой шмат невядомага. Не такая вялічкая краіна як наша, якая трапіла у абдымкі гэтай махіны – ёй цяжка захаваць сваю дзяржаўную самастойнасьць, нават у прымітыўным выглядзе, тым больш у выпадку зрусыфікаванай Беларусі. Калі б мы ўяўлялі сабою нацыянальны асяродак адметны ад усяго рускага, мы маглі б супраціўляцца, адстойваць сваю спэцыфіку. Маючы агульную з Расеяй культурна-моўную прастору -- гэта вельмі слабае месца. Гэта страшна! Прычым, яе стварылі ніхто іншыя, як нашыя ўлады. Давялі да гэтага сваім рэфэрэндумам 1995 году й лістападаўскім рэфэрэндумам 1996 году. Не народ стварыў, не інтэлігенцыя, а сама дзяржава стварыла й не магла нарадавацца, што мае такую агульную культурна-моўную прастору. Дзяржава, наадварот, павінна старацца, каб ня толькі драцяныя й цэмэнтныя межы былі паміж намі, а галоўнае мець этна-культурныя межы паміж дзяржавамі. Ніводнае ўмацаваньне не заменіць народу тое, што яму істотна для яго этна-культурнага жыцьця. У нас гэтага няма, і таму ў палітыкаў існуе страх, што калі мы там апынёмся, то хутка можам стаць Тамбоўшчынай, Разаншчынай і гэтак далей. Таму яны ўсяляк адцягваюць стварэньне агульнасаюзнай дзяржавы. Праўда, Расея асабліва на гэта не налягае. Беларусь - у яе ў мяшку, а што датычыць завязкі, заўсёды яна знойдзецца, і калі будзе трэба - яны завяжуць. Рабіць якія-небудзь захады адміністрацыйна-прымусовага характару ім няма патрэбы. Пакуль што Беларусь настолькі прывязана эканамічна да Расеі, што ў бліжэйшай пэрспэктыве мы ня зможам пражыць безь яе. Гэта адно. А па-другое, сам наш народ такі, што пры любых умовах позірк яго скіраваны на Ўсход. Мы не далучымся не да палякаў, не да літоўцаў народ мае арыентыр на Ўсход. Менавіта таму нашыя ўлады не сьпяшаюцца. Аднак страх вялікі, што Беларусь можа трапіць у абдымкі Расеі, таму яны так асьцярожненька падтрымліваюць ідэю нацыянальнага дзяржавабудаўніцтва. Вы ж бачыце, як Масква абвінавачвае за мяккую беларусізацыю. Мяккая беларусізацыя нам нічога не дасьць! Нам патрэбная канструктыўная беларусізацыя на самым высокім дзяржаўным узроўні, з падключэньнем усяго рэсурсу, які мае дзяржава. Толькі тады мы зможам нешта зрабіць, а такімі ініцыятыўнымі намаганьнямі мы нічога не дасягнем. Мы вельмі запушчаныя ў сваім нацыянальным жыцьці.
Польскае Радыё: Спадар Прафэсар, вядома, што існаваньне кожнага народу абгрунтавана наяўнасьцю пэўнага эпасу. Бяз гэтага існаваньня такога калектыўнага твору, як народ немагчыма. Якое значэньне БНР мае у нацыянальным эпасе?
– У нас ужо дастаткова, пры чым ня толькі мітаў, але й рэальнасьці. Цяпер ужо ніхто не сумняваецца ў тым, што й Полацкае, Турава-Пінскае, і Смаленскае, і Менскае княствы былі адной з формаў беларускай дзяржавы. Вядома, не такой, як сучасныя дзяржавы. Што датычыць Беларускай Народнай Рэспублікі, дык гэта зьява толькі стогадовай даўніны, і таму яна зафіксаваная ў многіх дакумэнтах і ўспамінах. Гэта не параўнаеш з Полацкім Княствам, але й пра Полацк у нас багата дакумэнтальнага й археалягічнага матэрыялу. У сваіх поглядах на гэтыя княствы й на Беларускую Народную Рэспубліку мы пераходзім ад мітаў у рэальнасьць.
Польскае Радыё: Якое адлюстраваньне БНР мае ў школьных праграмах па гісторыі, у праграмах вышэйшых навучальных установаў? Ці належная ўвага нададзеная праблематыцы паўстаньня першай сучаснай беларускай дзяржавы?
–Цяжка сказаць па той прычыне, што я не выкладаю, і падручнікаў не гартаю. Што можна сказаць апрыёры? Я лічу, што няма там глыбокіх зьвестак па гэтай праблеме, асабліва ў школах. Падручнікі па гісторыі напісаныя пад вялікім кантролем і рэцэнзіяй Міністэрства адукацыі Беларусі, а яно не стаіць на нацыянальных пазыцыях. Яно, наадварот, робіць усё дзеля таго, каб нашая адукацыя была ідэнтычная рускай. Што датычыць падручнікаў для ВНУ, там гэтае пытаньне асьветленае аб'ектыўна. У некаторых аўтараў даволі правільна, з нашых нацыянальных пазыцыяў. Перад студэнтамі гэтую зьяву ўжо нельга трымаць у таямніцы, аднак перад школьнікамі яшчэ можна. Падаецца, што толькі да гэтага году. Хутка й школьнікі будуць мець абʼектыўныя веды па гэтай праблеме.
Эдуард Жолуд
На гэта ўплывае многа фактараў. Па-першае, мы ня можам сказаць, што дзесяць гадоў таму назад інфармацыя па сваім багацьці пра БНР была такой жа, якой яна ёсьць на сёньня. Хоць самі кіраўнікі асабліва не чытаюць дэмакратычных, апазыцыйных газэт, але пэўна ідэалягічныя структуры робяць для іх выпіскі. Калі тое, што надрукавана ў апазыцыйных газэтах, у нейкай ступені адпавядае іх дзяржаўнай палітыцы, з гэтымі вытрымкамі, з гэтымі цытатамі палітычныя дзеячы знаёмяцца. У іх папоўніліся веды пра гэта, прычым, які дзяржаўны дзеяч ня хоча, каб яго краіна, якой ён кіруе, мела даволі багатую спадчыну дзяржаўнага будаўніцтва!?
Таксама стварэньне саюзнай дзяржавы нясе за сабой шмат невядомага. Не такая вялічкая краіна як наша, якая трапіла у абдымкі гэтай махіны – ёй цяжка захаваць сваю дзяржаўную самастойнасьць, нават у прымітыўным выглядзе, тым больш у выпадку зрусыфікаванай Беларусі. Калі б мы ўяўлялі сабою нацыянальны асяродак адметны ад усяго рускага, мы маглі б супраціўляцца, адстойваць сваю спэцыфіку. Маючы агульную з Расеяй культурна-моўную прастору -- гэта вельмі слабае месца. Гэта страшна! Прычым, яе стварылі ніхто іншыя, як нашыя ўлады. Давялі да гэтага сваім рэфэрэндумам 1995 году й лістападаўскім рэфэрэндумам 1996 году. Не народ стварыў, не інтэлігенцыя, а сама дзяржава стварыла й не магла нарадавацца, што мае такую агульную культурна-моўную прастору.
Дзяржава, наадварот, павінна старацца, каб ня толькі драцяныя й цэмэнтныя межы былі паміж намі, а галоўнае мець этна-культурныя межы паміж дзяржавамі. Ніводнае ўмацаваньне не заменіць народу тое, што яму істотна для яго этна-культурнага жыцьця. У нас гэтага няма, і таму ў палітыкаў існуе страх, што калі мы там апынёмся, то хутка можам стаць Тамбоўшчынай, Разаншчынай і гэтак далей. Таму яны ўсяляк адцягваюць стварэньне агульнасаюзнай дзяржавы. Праўда, Расея асабліва на гэта не налягае. Беларусь - у яе ў мяшку, а што датычыць завязкі, заўсёды яна знойдзецца, і калі будзе трэба - яны завяжуць. Рабіць якія-небудзь захады адміністрацыйна-прымусовага характару ім няма патрэбы. Пакуль што Беларусь настолькі прывязана эканамічна да Расеі, што ў бліжэйшай пэрспэктыве мы ня зможам пражыць безь яе. Гэта адно.
А па-другое, сам наш народ такі, што пры любых умовах позірк яго скіраваны на Ўсход. Мы не далучымся не да палякаў, не да літоўцаў народ мае арыентыр на Ўсход. Менавіта таму нашыя ўлады не сьпяшаюцца. Аднак страх вялікі, што Беларусь можа трапіць у абдымкі Расеі, таму яны так асьцярожненька падтрымліваюць ідэю нацыянальнага дзяржавабудаўніцтва. Вы ж бачыце, як Масква абвінавачвае за мяккую беларусізацыю. Мяккая беларусізацыя нам нічога не дасьць! Нам патрэбная канструктыўная беларусізацыя на самым высокім дзяржаўным узроўні, з падключэньнем усяго рэсурсу, які мае дзяржава. Толькі тады мы зможам нешта зрабіць, а такімі ініцыятыўнымі намаганьнямі мы нічога не дасягнем. Мы вельмі запушчаныя ў сваім нацыянальным жыцьці.
Спадар Прафэсар, вядома, што існаваньне кожнага народу абгрунтавана наяўнасьцю пэўнага эпасу. Бяз гэтага існаваньня такога калектыўнага твору, як народ немагчыма. Якое значэньне БНР мае у нацыянальным эпасе?
У нас ужо дастаткова, пры чым ня толькі мітаў, але й рэальнасьці. Цяпер ужо ніхто не сумняваецца ў тым, што й Полацкае, Турава-Пінскае, і Смаленскае, і Менскае княствы былі адной з формаў беларускай дзяржавы. Вядома, не такой, як сучасныя дзяржавы. Што датычыць Беларускай Народнай Рэспублікі, дык гэта зьява толькі стогадовай даўніны, і таму яна зафіксаваная ў многіх дакумэнтах і ўспамінах. Гэта не параўнаеш з Полацкім Княствам, але й пра Полацк у нас багата дакумэнтальнага й археалягічнага матэрыялу. У сваіх поглядах на гэтыя княствы й на Беларускую Народную Рэспубліку мы пераходзім ад мітаў у рэальнасьць.
Якое адлюстраваньне БНР мае ў школьных праграмах па гісторыі, у праграмах вышэйшых навучальных установаў? Ці належная ўвага нададзеная праблематыцы паўстаньня першай сучаснай беларускай дзяржавы?
Цяжка сказаць па той прычыне, што я не выкладаю, і падручнікаў не гартаю. Што можна сказаць апрыёры? Я лічу, што няма там глыбокіх зьвестак па гэтай праблеме, асабліва ў школах. Падручнікі па гісторыі напісаныя пад вялікім кантролем і рэцэнзіяй Міністэрства адукацыі Беларусі, а яно не стаіць на нацыянальных пазыцыях. Яно, наадварот, робіць усё дзеля таго, каб нашая адукацыя была ідэнтычная рускай. Што датычыць падручнікаў для ВНУ, там гэтае пытаньне асьветленае аб'ектыўна. У некаторых аўтараў даволі правільна, з нашых нацыянальных пазыцыяў. Перад студэнтамі гэтую зьяву ўжо нельга трымаць у таямніцы, аднак перад школьнікамі яшчэ можна. Падаецца, што толькі да гэтага году. Хутка й школьнікі будуць мець абʼектыўныя веды па гэтай праблеме.
размаўляў Эдуард Жолуд