Пасьля ДТЗ аўто самастойна выкліча хуткую дапамогу
З 1 красавіка ў Эўразьвязе пачне дзейнічаць сыстэма аўтаматычнага апавяшчэньня пра ДТЗ.
З 1 красавіка бягучага году ўсе новыя аўтамабілі на тэрыторыі ЭЗ павінны быць абавязкова абсталяваныя прыладай сыстэмы eCall, паведамляе „Gazeta Wyborcza”. eCall – гэта сыстэма аўтаматычнага выкліку дапамогі ў выпадку аварыі. У Польшчы згаданая сыстэма працуе ўжо на працягу паўгоду.
Пра ўвядзеньне аўтаматычнага апавяшчэньня аб дарожна-транспартных здарэньнях Эўразьвяз пастанавіў тры гады таму. Напрыклад, пасьля таго, як у аўтамабілі спрацуюць падушкі бясьпекі, прылада самастойна набірае нумар экстраннай дапамогі 112 і аўтаматычна перадае дадзеныя, датычныя месца знаходжаньня аўтамабіля, час здарэньня, нумар транспартнага сродку. Яна таксама паведамляе пра від паліва й максымальную колькасьць пасажыжаў, якія могуць ехаць машынай. Паведаміць пра ДТЗ зможа таксама сам кіроўца, націскаючы адпаведную кнопку ў аўтамабілі.
Паводле Эўразьвязу, дзякуючы сыстэме eCall удасца скараціць час апавяшчэньня выратавальных службаў пра ДТЗ нават на 50%-60%. Гэта мае ключавое значэньне падчас ратаваньня ахвяраў, шанец якіх на выжываньне часта залежыць ад хуткасьці аказаньня мэдыцынскай дапамогі.
ЭЗ лічыць, што дзякуючы сыстэме eCall колькасьць сьмяротных ахвяраў ДТЗ можа зьменшыцца на 4%, то бок на 2,5 тысячы чалавек у год.
Гэта мае важнае значэньне, напрыклад, для Польшчы, якая на працягу многіх гадоў лідыруе ў Эўропе па колькасьці сьмяротных ахвяраў ДТЗ.
Аднак сыстэма мае таксама сваіх праціўнікаў. Частка эўразьвязаўскіх палітыкаў выказвала заўвагі наконт таго, што пры дапамозе eCall можа будзе сачыць за аўтамабілем, нагадвае „Gazeta Wyborcza”.
аз
З 1 красавіка бягучага году ўсе новыя аўтамабілі на тэрыторыі ЭЗ павінны быць абавязкова абсталяваныя прыладай сыстэмы eCall, паведамляе „Gazeta Wyborcza”. eCall – гэта сыстэма аўтаматычнага выкліку дапамогі ў выпадку аварыі. У Польшчы згаданая сыстэма працуе ўжо на працягу паўгоду.
Пра ўвядзеньне аўтаматычнага апавяшчэньня аб дарожна-транспартных здарэньнях Эўразьвяз пастанавіў тры гады таму. Напрыклад, пасьля таго, як у аўтамабілі спрацуюць падушкі бясьпекі, прылада самастойна набірае нумар экстраннай дапамогі 112 і аўтаматычна перадае дадзеныя, датычныя месца знаходжаньня аўтамабіля, час здарэньня, нумар транспартнага сродку. Яна таксама паведамляе пра від паліва й максымальную колькасьць пасажыжаў, якія могуць ехаць машынай. Паведаміць пра ДТЗ зможа таксама сам кіроўца, націскаючы адпаведную кнопку ў аўтамабілі.
Паводле Эўразьвязу, дзякуючы сыстэме eCall удасца скараціць час апавяшчэньня выратавальных службаў пра ДТЗ нават на 50%-60%. Гэта мае ключавое значэньне падчас ратаваньня ахвяраў, шанец якіх на выжываньне часта залежыць ад хуткасьці аказаньня мэдыцынскай дапамогі.
ЭЗ лічыць, што дзякуючы сыстэме eCall колькасьць сьмяротных ахвяраў ДТЗ можа зьменшыцца на 4%, то бок на 2,5 тысячы чалавек у год. Гэта мае важнае значэньне, напрыклад, для Польшчы, якая на працягу многіх гадоў лідыруе ў Эўропе па колькасьці сьмяротных ахвяраў ДТЗ.