Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі: Ізраіль і Польшча абавязаныя ахоўваць памяць пра Галакост

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2018 15:37
Пра гэта прэм’ер Польшчы піша на старонках прэстыжнага амэрыканскага выданьня „Foreign Policy”.
Kіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.Kіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.PAP/Paweł Supernak

Маравецкі: Ізраіль і Польшча абавязаныя ахоўваць памяць пра Галакост
Пра гэта прэм’ер Польшчы піша на старонках прэстыжнага амэрыканскага выданьня „Foreign Policy”.
„Ня толькі Ізраіль, але й Польшча маральна абавязаная абараняць памяць пра Галакост”, - напісаў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) у сваім артыкуле на старонках прэстыжнага амэрыканскага двухмесячніка „Foreign Policy”.
Польскі прэм'ер падкрэсьлівае, што Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці мае адну простую мэту – ахоўваць праўду пра Другую сусьветную вайну. Ён нагадвае, што Другая сусьветная вайна з пункту гледжаньня палякаў - гэта канец мультыкультурнага, шматнацыянальнага сьвету й зьмены межаў.
„Сьвет, які ведала мая маці, скончыўся, калі нацысцкая Нямеччына й савецкая Расея напалі на Польшчу ў 1939 годзе. У Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск – рэд.) мае блізкія сваякі ратавалі габрэяў. Тое ж самае адбылося ў Наважыцах (Nawarzyce) у сям’і майго бацькі. Калі я быў падлеткам, то мне пра гэта расказвалі”, - успамінае Маравецкі.
Ён лічыць, што менавіта гэткі гістарычны фон дазваляе лепш зразумець рашэньне аб прыняцьці Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці, мэта якога - барацьба са скажэньнем польскай гісторыі.
Кіраўнік польскага ўраду нагадвае, што падчас вайны загінула больш за 6 мільёнаў польскіх грамадзян, палову зь іх складалі польскія габрэі.
„Польшча ніколі не стварыла ўраду, які супрацоўнічаў з Трэцім Рэйхам, ніколі не стварыла дывізіі СС (…) І хоць нацысты ўвялі сьмяротнае пакараньне за дапамогу габрэям, то многія польскія сем'і ангажаваліся ў гэтую высакародную й гераічную дзейнасьць”, - падкрэсьлівае польскі прэм’ер у сваім артыкуле ў „Foreign Policy”.
Адначасова ён прызнае, што трэба памятаць таксама пра асобныя выпадкі, калі палякі супрацоўнічалі зь гітлераўцамі ці забівалі габрэяў і іншых нявінных людзей.
„Польшча ніколі не адмаўляла гэтага факту. Ён таксама бярэцца пад увагу ў нашай адукацыйнай сыстэме”, - падкрэсьліў Матэвуш Маравецкі.
*
Нагадаем, зьменены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці ўводзіць пакараньне за выкарыстаньне фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці” й распаўсюд іншых фактаў пра ўдзел палякаў у Галакосьце, што ўлады краіны лічаць паведамленьнямі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Адначасова Анджэй Дуда прыняў рашэньне перадаць дакумэнт на разгляд у Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, ці закон не абмяжоўвае свабоду слова й перакананьняў.
аз

„Ня толькі Ізраіль, але й Польшча маральна абавязаная абараняць памяць пра Галакост”, - напісаў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) у сваім артыкуле на старонках прэстыжнага амэрыканскага двухмесячніка „Foreign Policy”.

Польскі прэм'ер падкрэсьлівае, што Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці мае адну простую мэту – ахоўваць праўду пра Другую сусьветную вайну. Ён нагадвае, што Другая сусьветная вайна з пункту гледжаньня палякаў - гэта канец мультыкультурнага, шматнацыянальнага сьвету й зьмены межаў.

„Сьвет, які ведала мая маці, скончыўся, калі нацысцкая Нямеччына й савецкая Расея напалі на Польшчу ў 1939 годзе. У Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск – рэд.) мае блізкія сваякі ратавалі габрэяў. Тое ж самае адбылося ў Наважыцах (Nawarzyce) у сям’і майго бацькі. Калі я быў падлеткам, то мне пра гэта расказвалі”, - успамінае Маравецкі.

Ён лічыць, што менавіта гэткі гістарычны фон дазваляе лепш зразумець рашэньне аб прыняцьці Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці, мэта якога - барацьба са скажэньнем польскай гісторыі.

Кіраўнік польскага ўраду нагадвае, што падчас вайны загінула больш за 6 мільёнаў польскіх грамадзян, палову зь іх складалі польскія габрэі.

„Польшча ніколі не стварыла ўраду, які супрацоўнічаў з Трэцім Рэйхам, ніколі не стварыла дывізіі СС (…) І хоць нацысты ўвялі сьмяротнае пакараньне за дапамогу габрэям, то многія польскія сем'і ангажаваліся ў гэтую высакародную й гераічную дзейнасьць”, - падкрэсьлівае польскі прэм’ер у сваім артыкуле ў „Foreign Policy”.
Адначасова ён прызнае, што трэба памятаць таксама пра асобныя выпадкі, калі палякі супрацоўнічалі зь гітлераўцамі ці забівалі габрэяў і іншых нявінных людзей.
„Польшча ніколі не адмаўляла гэтага факту. Ён таксама бярэцца пад увагу ў нашай адукацыйнай сыстэме”, - падкрэсьліў Матэвуш Маравецкі.

Нагадаем, зьменены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці ўводзіць пакараньне за выкарыстаньне фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці” й распаўсюд іншых фактаў пра ўдзел палякаў у Галакосьце, што ўлады краіны лічаць паведамленьнямі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці. Адначасова Анджэй Дуда прыняў рашэньне перадаць дакумэнт на разгляд у Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, ці закон не абмяжоўвае свабоду слова й перакананьняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт