Працягласьць жыцьця жанчын у Беларусі на 11,5 г. больш, чым мужчын
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.03.2018 09:10
У тым, што мужчыны жывуць мала, вінаватыя як самі людзі, так і дзяржава.
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/Public Domain
Ва ўсім сьвеце жанчыны ў сярэднім жывуць даўжэй, чым мужчыны. Беларусь адрозьніваецца ад заходніх краін тым, што мае значна большую розьніцу ў чаканай працягласьці жыцьця паміж мужчынамі і жанчынамі. Беларуская дзяўчынка, якая нарадзілася ў 2015 годзе, пражыве на 11,5 года больш, чым хлопчык (78 гадоў і 66,5 года). У гэтым вінаватыя як самі людзі, так і дзяржава. Беларусь застаецца адной з самых алькагалізаваных краін у сьвеце, а беларускія мужчыны ў асноўным ставяцца да свайго здароўя абыякава.
Гэта мае балючыя наступствы. Сем’і губляюць бацьку і крыніцу даходу, а дзяржава – падаткаплатніка. Але і на працягу жыцьця слабое здароўе мужчын прыводзіць да нізкай прадукцыйнасьці і, такім чынам, нэгатыўна ўплывае на эканоміку.
Больш падрабязна тэму агучвае аналітык цэнтра Астрагорскага Рыгор Астапеня, з якім гутарыць Натальля Грышкевіч.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл і чытайце тэкст Р. Астапені на ostro.by