Logo Polskiego Radia
Print

"Сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР - адлюстраваньне сытуацыі ўнутры апазыцыі"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2018 16:35
  • Сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР - адлюстраваньне сытуацыі ўнутры апазыцыі.mp3
Меркаваньні на тэму фармату сьвяткаваньня Дня Волі падзеленыя - адныя хочуць сьвяткаваць, іншыя пратэставаць.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

У Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі адбыліся выбары старшыні. Ім стаў Ігар Барысаў. Беларуская сацыял-дэмакратыя мае доўгую традыцыю, яна стаяла на пачатку заснаваньня БНР. Рух быў цалкам зьнішчаны, калі ўлада перайшла да бальшавікоў. Ідэі сацыял-дэмакратаў могуць быць папулярнымі ў беларускім грамадзтве, таму ўлады зрабілі ўсё, каб зьнішчыць беларускі сацыял-дэмакратычны рух. Цяпер існуе тры партыі, дзьве з іх зарэгістраваныя – Беларуская сацыял-дэмакратычныя Грамада Станіслава Шушкевіча, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і БСДП (Народная грамада) Мікалая Статкевіча. Падзеленыя сацыял-дэмакраты не ў стане паўплываць на палітычную арэну Беларусі – гаворыць палітоляг Павал Усаў.
П. Усаў: Усе гэтыя партыі ўзьніклі ў выніку ўнутраных расколаў, палітычных амбіцый, якія выкарысталі беларускія ўлады. Нягледзячы на падабенствы, гэтыя партыі ня здольныя аб’яднацца і выступіць адзіным фронтам, які мог бы зьмяніць палітычную канфігурацыю ў Беларусі. Я ня веру, што Ігар Барысаў будзе ў стане аднавіць палітычную структуру ў БСДП, надаць ёй новы штуршок. Беларускія апазыцыйныя партыі знаходзяцца ў крызысе і ня маюць уплыву на грамадзтва.
Грамадзтва і апазыцыя рыхтуюцца да сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР. На пачатку ўсе аб’явілі пра адзінагалоснасьць, здольнасьць апазыцыі аб’яднацца ў такіх важных справах. Праз нейкі час аднак аказалася, што канфлікт ёсьць. Частка хоча мірнага канцэрту, іншыя, пад кіраўніцтвам Мікалая Статкевіча, хочуць пратэсту. «Гэта яскравы прыклад таго, што адбываецца ў апазыцыі», – гаворыць Павал Усаў.
П. Усаў: Галоўная праблема апазыцыі ў тым, што яна не ў стане выпрацаваць агульную стратэгію, прымальную ўсімі. Нават у такіх ключавых пытаньняў як 100-годзьдзе БНР. Замест таго, каб неяк кансалідаваць грамадзтва вакол гэтага сьвята, дзеяцца незразумелыя працэсы і ўсплываюць незразумелыя амбіцыі. Некаторыя хочуць за кошт гэтага дня падняць свае палітычныя рэйтынгі, якія ніякім чынам не паўплываюць на стан рэчаў у Беларусі, не падымуць новую хвалю пратэстаў, асабліва вакол асобы Статкевіча. Усе памятаюць, што было ў мінулым годзе, калі Статкевіча арыштавалі, а людзі, якія прыйшлі па яго закліку, апынуліся ў аўтазаку. На маю думку, сёньня няма ніякіх перадумоваў, каб арганізоўваць акцыі пратэсту.
На гэтым тыдні адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Між іншым, абмярковаўлася павестка дня будучага паседжаньня Вышэйшага дзяржсавета. Што стаіць на павестцы дня Саюзнай дзяржавы?
П. Усаў: У адносінах Беларусі і Расеі відавочныя крызысныя зьявы, зусім зьмяніўся падыход Расеі да Беларусі і Саюзная дзяржавы. Расея ўсю больш і больш хоча выкарыстаць інтэграцыйныя працэсы і Саюзную дзяржаву для ўзмацненьня залежнасьці Беларусі. Пакуль гэты праект застанецца на тым узроўні, на якім ён знаходзіцца сёньня.
Поўныя камэнтары палітоляга слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт