Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдні ўзрост мэдсястры ў Польшчы - больш за 48 гадоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2018 15:39
Сытуацыя са сатрэньнем мэдпэрсаналу занепакоіла ўлады краіны, у тым ліку Мінздароўя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдні ўзрост мэдсястры ў Польшчы - больш за 48 гадоў
Сытуацыя са сатрэньнем мэдпэрсаналу занепакоіла ўлады краіны, у тым ліку Мінздароўя.
Колькасьць мэдсясьцёр падае, гэта адмоўна ўплывае на ўзровень мэдыцынскіх паслуг, а таксама можа паўплываць на бясьпеку пацыентаў, папярэджвае абаронца правоў пацыентаў Барталамей Хмялёвец (Bartłomiej Chmielowiec) у лісьце міністру аховы здароўя, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
У сваім лісьце Хмялёвец выказвае таксама занепакоенасьць распаўсюджанай практыкай, калі дзяжурыць толькі адна мэдсястра альбо акушэрка ў шпіталі. Паводле яго, такая практыка не гарантуе дастатковай мэдыцынскай дапамогі й захаваньня неабходнай стараннасьці. Паводле яго, гэта можа мець уплыў, напрыклад, на мэдыцынскія памылкі.
„Стомленасьць і сьпешка зьяўляюцца асноўнымі фактарамі, якія могуць прывесьці да парушэньня мэдыцынскіх працэдураў”, - напісаў абаронца правоў пацыентаў.
Праблемы, зьвязаныя зь недахопам сястрынскага пэрсаналу, заўважае таксама Міністэрства аховы здароўя. Міністар Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) пасьля сваёй апошняй сустрэчы з мэдсёстрамі сказаў, што
старэньне гэтай прафэсійнай групы зьяўляецца адной з найбольш пільных праблемаў сыстэмы аховы здароўя ў Польшчы.
Сярэдні ўзрост польскіх мэдсясьцёр – гэта больш за 48 гадоў. На 1 тысячу польскіх грамадзян выпадае 5,4 мэдсястры, што ставіць Польшчу на апошнім месцы ў рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Колькасьць мэдсясьцёр падае, гэта адмоўна ўплывае на ўзровень мэдыцынскіх паслуг, а таксама можа паўплываць на бясьпеку пацыентаў, папярэджвае абаронца правоў пацыентаў Барталамей Хмялёвец (Bartłomiej Chmielowiec) у лісьце міністру аховы здароўя, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

У сваім лісьце Хмялёвец выказвае таксама занепакоенасьць распаўсюджанай практыкай, калі дзяжурыць толькі адна мэдсястра альбо акушэрка ў шпіталі. Паводле яго, такая практыка не гарантуе дастатковай мэдыцынскай дапамогі й захаваньня неабходнай стараннасьці. Паводле яго, гэта можа мець уплыў, напрыклад, на мэдыцынскія памылкі.

„Стомленасьць і сьпешка зьяўляюцца асноўнымі фактарамі, якія могуць прывесьці да парушэньня мэдыцынскіх працэдураў”, - напісаў абаронца правоў пацыентаў.

Праблемы, зьвязаныя зь недахопам сястрынскага пэрсаналу, заўважае таксама Міністэрства аховы здароўя. Міністар Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) пасьля сваёй апошняй сустрэчы з мэдсёстрамі сказаў, што старэньне гэтай прафэсійнай групы зьяўляецца адной з найбольш пільных праблемаў сыстэмы аховы здароўя ў Польшчы.

Сярэдні ўзрост польскіх мэдсясьцёр – гэта больш за 48 гадоў. На 1 тысячу польскіх грамадзян выпадае 5,4 мэдсястры, што ставіць Польшчу на апошнім месцы ў рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт