Logo Polskiego Radia
Print

Палякі найбольш давяраюць радыё, найменш - сацсеткам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.03.2018 12:26
66% палякаў лічыць радыё вартым даверу СМІ.
Photo: Flickr.com/Samuel M. Livingston

Сайт wirtualnemedia.pl друкуе інфармацыю пра апытаньне, праведзенае сярод жыхароў Эўропы. Іх запыталі, якому сродку масавай інфармацыі яны больш за ўсё давяраюць. Аказваецца, што для эўрапейцаў самым надзейным СМІ зьяўляецца радыё – давярае яму каля 70% апытаных, тэлебачаньню – 66%, а 63 адсоткі – друкаваным масмэдыя. На супрацьлеглым полюсе знаходзяцца сацсеткі і мабільныя прыкладаньні – ім давярае толькі 26% жыхароў ЭЗ.

У Польшчы агульная карцінка падобная, як агулам па Эўропе, хаця палякі адносяцца да розных СМІ з большай доляй скепсісу. 66% палякаў лічыць радыё вартым даверу СМІ. Найменш давяраюць радыё жыхары Вугоршчыны, найбольш – фіны. У тое, што паказвае тэлебачаньне, верыць 54 адсоткі палякаў. Самы высокі паказчык зноў жа ў Фінляндыі, найгоршы ў Грэцыі – 40%. Не намнога больш, чым тэлебачаньню. Палякі давяраюць друкаваным сродкам масавай інфармацыі – 55% ім верыць, а 30% не давярае. І зноў жа самым вялікім даверам друк карыстаецца ў Фінляндыі – 90%, самым малым – у Вугоршчыне – 33%.

wirtualnemedia.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт