Варшаўская фондавая біржа плянуе купіць акцыі біржы ў Тэль-Авіве
Кошт кантрольнага пакету акцый TASE – гэта, як мінімум, больш за 117 мільёнаў эўра.
Апошнія палітычныя напружаньні паміж Польшчай і Ізраілем не зьяўляюцца перашкодай для бізнэсу. Як даведалася газэта „Rzeczpospolita”, Варшаўская фондавая біржа зацікаўлена ў набыцьці акцый Тэль-Авіўскай фондавай біржы (The Tel Aviv Stock Exchange, TASE).
Гаворка ідзе пра кантрольны пакет акцый асноўнай фондавай біржы Ізраіля. Паводле газэты, 72% акцый выставілі на продаж буйныя фінансавыя ўстановы, якія зьяўляюцца акцыянэрамі фондавай біржы ў Тэль-Авіве.
Выданьне падкрэсьлівае, што фондавая біржа ў Тэль-Авіве вядомая, як месца фінансаваньня рызыкоўных інвэстыцый, уключаючы інавацыі й стартапы.
Кошт кантрольнага пакету акцыі ізраільскай біржы, гэта, як мінімум, 490 мільёнаў злотых (больш за 117 мільёнаў эўра). У фінансаваньні зьдзелкі Варшаўскай фондавай біржы можа дапамагчы Польскі фонд разьвіцьця.
Тэль-Авіўская фондавая біржа чакае зацікаўленьня з боку вядучых сусьветных біржаў. Таму палякі будуць прымушаны, хутчэй за ўсё, змагацца за кантрольны пакет з фондавымі біржамі зь Лёндану, Таронта й Сынгапуру.
Продаж кантрольнага пакету акцый можа істотна ўмацаваць пазыцыю ізраільскай фондавай біржы ў сьвеце, у тым ліку давесьці да ўстанаўленьня міжнароднага супрацоўніцтва й прыцягненьня замежных інвэстараў.
аз