МЗС Польшчы: Няма дыпляматычных санкцый ЗША супраць Польшчы
Віцэ-міністар Барташ Ціхоцкі абвяргае сэнсацыйныя паведамленьні старонкі onet.pl.
„Няма ніякага „чырвонага сьвятла” для прэзыдэнта й прэм'ера Польшчы ў ЗША”, - такім чынам у размове з інфармацыйным каналам TVN24 віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) пракамэнтаваў паведамленьні парталу onet.pl. Словы віцэ-міністра прыводзіць сайт wPolityce.pl.
Паводле onet.pl, амэрыканцы ўвялі асаблівыя дыпляматычныя санкцыі ў дачыненьні да прадстаўнікоў польскіх уладаў. Санкцыі абавязваюць нібыта да вырашэньня польска-ізраільскай спрэчкі наконт Закону аб ІНП. Да гэтага часу прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт ЗША ня будуць сустракацца са сваімі польскімі калегамі.
Партал пераконвае, што гэты ўльтыматум паставілі высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі на сустрэчы з польскімі дыпляматамі. Ключавой фігурай на гэтай сустрэчы меў быць Вэс Мітчэл (Wess Mitchell), адзін зь бліжэйшых супрацоўнікаў кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі.
Паводле onet.pl, гэты ўльтыматум пацьвярджае запіска польскай амбасады ў Вашынгтоне з 20 лютага. Зь яе вынікае, што амэрыканцы, быццам бы, таксама пагражалі спыненьнем сумеснага фінансаваньня ваенных праектаў.
Намесьнік кіраўніка МЗС, старшыня Камісіі па справе дыялёгу зь Ізраілем Барташ Ціхоцкі абвяргае гэтыя паведамленьні.
„Гэта няпраўда. Такога ўльтыматуму не было. Амэрыканскі бок, і гэта не было для нас нечаканасьцю, выказаў сваю заклапочанасьць і сумневы наконт Закону аб ІНП яшчэ на этапе законапраекту. Мы падтрымліваем кантакт. Там не было ніякага элемэнту ўльтыматуму”, - паясьняў у TVN24 Ціхоцкі.
„Амэрыканскі бок з самага пачатку сумленна сыгналізаваў пра праблемы. Гэта зьвязана з тым, што заканадаўства ЗША не прадугледжвае пакараньня за выказваньні. У Эўропе справа выглядае інакш. Калі гаворка ідзе пра канкрэтныя пытаньні, то за абвярганьне праўды аб Галакосьце можна прыцягваць да адказнасьці”, - дадаў Ціхоцкі. Зьвяртаючы ўвагу на адрозьненьні паміж заканадаўствам у Амэрыцы й Эўропе міністар назваў, напрыклад, справу сьмяротнага пакараньня й права на нашэньне зброі.
Палітык таксама дадаў, што, паводле яго ведаў, у бліжэйшым часе ніякая сустрэча прэзыдэнтаў Анджэя Дуды й Дональда Трампа не плянавалася.
Ён таксама падтрымаў рашэньне аб увядзеньні зьменаў у Закон аб ІНП.
„Цяпер мы маем справу з такой сытуацыяй, калі даўно зьніклі „нямецкія каты”, а ёсьць выключна „нацысты”. Няма „польскіх ахвяраў”, ёсьць выключна „габрэйскія ахвяры й польскія саўдзельнікі””, - заявіў Ціхоцкі.
Паводле яго, гэта сьведчыць пра маштаб невуцтва й агрэсіі ў дачыненьні да Польшчы ў сьвеце, паведамляе партал wPolityce.pl.
аз
„Няма ніякага „чырвонага сьвятла” для прэзыдэнта й прэм'ера Польшчы ў ЗША”, - такім чынам у размове з інфармацыйным каналам TVN24 віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) пракамэнтаваў паведамленьні парталу onet.pl. Словы віцэ-міністра прыводзіць сайт wPolityce.pl.
Паводле onet.pl, амэрыканцы ўвялі асаблівыя дыпляматычныя санкцыі ў дачыненьні да прадстаўнікоў польскіх уладаў. Санкцыі абавязваюць нібыта да вырашэньня польска-ізраільскай спрэчкі наконт Закону аб ІНП. Да гэтага часу прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт ЗША ня будуць сустракацца са сваімі польскімі калегамі.
Партал пераконвае, што гэты ўльтыматум паставілі высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі на сустрэчы з польскімі дыпляматамі. Ключавой фігурай на гэтай сустрэчы меў быць Вэс Мітчэл (Wess Mitchell), адзін зь бліжэйшых супрацоўнікаў кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі.
Паводле onet.pl, гэты ўльтыматум пацьвярджае запіска польскай амбасады ў Вашынгтоне з 20 лютага. Зь яе вынікае, што амэрыканцы, быццам бы, таксама пагражалі спыненьнем сумеснага фінансаваньня ваенных праектаў.
Намесьнік кіраўніка МЗС, старшыня Камісіі па справе дыялёгу зь Ізраілем Барташ Ціхоцкі абвяргае гэтыя паведамленьні.
„Гэта няпраўда. Такога ўльтыматуму не было. Амэрыканскі бок, і гэта не было для нас нечаканасьцю, выказаў сваю заклапочанасьць і сумневы наконт Закону аб ІНП яшчэ на этапе законапраекту. Мы падтрымліваем кантакт. Там не было ніякага элемэнту ўльтыматуму”, - паясьняў у TVN24 Ціхоцкі.
„Амэрыканскі бок з самага пачатку сумленна сыгналізаваў пра праблемы. Гэта зьвязана з тым, што заканадаўства ЗША не прадугледжвае пакараньня за выказваньні. У Эўропе справа выглядае інакш. Калі гаворка ідзе пра канкрэтныя пытаньні, то за абвярганьне праўды аб Галакосьце можна прыцягваць да адказнасьці”, - дадаў Ціхоцкі.
Зьвяртаючы ўвагу на адрозьненьні паміж заканадаўствам у Амэрыцы й Эўропе міністар назваў, напрыклад, справу сьмяротнага пакараньня й права на нашэньне зброі.
Палітык таксама дадаў, што, паводле яго ведаў, у бліжэйшым часе ніякая сустрэча прэзыдэнтаў Анджэя Дуды й Дональда Трампа не плянавалася. Ён таксама падтрымаў рашэньне аб увядзеньні зьменаў у Закон аб ІНП.