Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пабудуюць плот на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2018 14:57
Агароджа павінна абараніць Польшчу ад міграцыі дзікоў, заражаных вірусам АЧС.


rcvd/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі пабудуюць плот на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай
Агароджа павінна абараніць Польшчу ад міграцыі дзікоў, заражаных вірусам АЧС.
Польшча плянуе пабудаваць уздоўж мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай плот, які павінен абараніць краіну ад міграцыі заражаных вірусам АЧС дзікоў, і спыніць распаўсюджваньне афрыканскай чумы сьвіней, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле законапраекту, які надоечы пачаў праходзіць грамадзкія кансультацыі, уздоўж мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай, то бок на адрэзку даўжынёй у 1 200 кілямэтраў, будзе пабудаваная арагоджа, падобная на збудаваньні, якія ўсталёўваюцца ўздоўж аўтастрадаў. Плот будзе складацца з ацынкаванай сеткі вышынёй у 2 мэтры, замацаванай на драўляных слупах.
Такія меры павінны абмежаваць міграцыю інфэкаваных вірусам АЧС дзікоў з тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, дзе, паводле польскага боку, знаходзіцца асноўны ачаг афрыканскай чумы сьвіней. Самае цікавае, што сьвіні могуць заразіцца вірусам АЧС ня толькі ў выніку прамога кантакту з хворым дзіком, але таксама едучы заражаны корм і ад чалавека, які пераносіць вірус.
Паводле законапраекту, будаўніцтва плоту будзе фінансавацца зь дзяржаўнага бюджэту. Кошт інвэстыцыі ацэньваецца ў больш за 235 мільёнаў злотых (больш за 56 мільёнаў эўра).
За рэалізацыю праекту будуць адказваць ваяводы Варміі й Мазураў, Падляшша, Любліна й Падкарпацьця, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Польшча плянуе пабудаваць уздоўж мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай плот, які павінен абараніць краіну ад міграцыі заражаных вірусам АЧС дзікоў, і спыніць распаўсюджваньне афрыканскай чумы сьвіней, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Паводле законапраекту, які надоечы пачаў праходзіць грамадзкія кансультацыі, уздоўж мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай, то бок на адрэзку даўжынёй у 1 200 кілямэтраў, будзе пабудаваная арагоджа, падобная на збудаваньні, якія ўсталёўваюцца ўздоўж аўтастрадаў.

Плот будзе складацца з ацынкаванай сеткі вышынёй у 2 мэтры, замацаванай на драўляных слупах.

Такія меры павінны абмежаваць міграцыю інфэкаваных вірусам АЧС дзікоў з тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, дзе, паводле польскага боку, знаходзіцца асноўны ачаг афрыканскай чумы сьвіней. Самае цікавае, што сьвіні могуць заразіцца вірусам АЧС ня толькі ў выніку прамога кантакту з хворым дзіком, але таксама едучы заражаны корм і ад чалавека, які пераносіць вірус.

Паводле законапраекту, будаўніцтва плоту будзе фінансавацца зь дзяржаўнага бюджэту. Кошт інвэстыцыі ацэньваецца ў больш за 235 мільёнаў злотых (больш за 56 мільёнаў эўра), паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт