Маладыя мала ведаюць пра спосабы ўстойлівага разьвіцьця
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.03.2018 12:07
Сьвядомасьць, колькі каштуе вытворчасьць прадуктаў харчаваньня, павінна ўплываць на тое, што мы вырашаем есьці.
Photo: pixabay.com
«Gazeta Wyborcza» піша пра апытаньне, праведзенае ў Польшчы, Чэхіі і Славаччыне. Жыхароў гэтых краін пыталі, якім чынам трэба змагацца з голадам на сьвеце і адсутнасьцю пітной вады.
Дзіўна тое, што самыя слабыя веды на гэтую тэму ў маладых людзей, ва ўзросьце 18-34 г. Яны значна менш, у параўнаньні са старэйшымі, цэняць уплыў сыстэмных вырашэньняў у карысьць доступу да вады, супрацьдзеяньня марнатраўству харчаваньня, распаўсюджваньня ведаў на тэму ўстойлівай сельскай гаспадаркі ў змаганьні з голадам на зямлі.
Прафэсар эканомікі Вітольд Арлоўскі адзначае, што сыстэмны падыход найбольш пасьпяхова дазволіў бы перамагчы голад. На ягоную думку, сьвядомасьць, колькі каштуе вытворчасьць прадуктаў харчаваньня, павінна ўплываць на тое, што мы вырашаем есьці. Скажам, нам здаецца, што ўся вада, якую мы выпілі за дзень, гэта тыя паўтара літра, якія мы непасрэдна спажылі. А на самой справе вады было на многа больш. Напрыклад, на вытворчасьць бутэрброда з сырам трэба выкарыстаць 90 літраў вады, а на кіляграм ялавічыны – 15 тыс. літраў. Канешне, немагчыма патрабаваць, каб усе перасталі есьці мяса, але неабходна ведаць і памятаць гэтыя лічбы. Апытаньне паказала таксама боязь палякаў, што вады неўзабаве можа не хапаць. 59% апытаных мяркуе, што калісьці вады можа не хапіць усім, хаця толькі адна чацьвёртая палякаў ведае, што запасы вады ў Польшчы меншыя, чым у іншых эўрапейскіх краінах.
Gazeta Wyborcza/нг