Logo Polskiego Radia
Print

"Цяперашняя польская ўсходняя палітыка – гэта іграньне з агнём"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.03.2018 15:55
Польшча перастала выступаць з прапановамі наконт усходняй палітыкі ЭЗ.
pixabay.com

Пра польскую ўсходнюю палітыку піша ў выданьні «Rzeczpospolita» былая амбасадарка Польшчы ў Расеі Катажына Пэлчыньска-Налэнч (Katarzyna Pęłczyńska-Nałęcz). На думку аўтаркі артыкулу, заходнія партнэры Польшчы ўсё часьцей задаюць пытаньне, што здарылася з польскай палітыкай, датычнай адносін з Украінай, Беларусяй, Расеяй. Польшча быццам бы сама адмовілася ад актыўнай ролі фармаваньня пазыцыі Эўрапейскага Зьвязу ў адносінах гэтых краін. Мала таго, у кантактах з Украінай польскі ўрад пачаў паводзіць сябе на столькі двухзначна, што некаторыя падазраюць магчымы паварот кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» у напрамку Расеі.

Польшча перастала выступаць з прапановамі наконт усходняй палітыкі ЭЗ, здаўна МЗС краіны не прымае ўдзелу ў шматбаковых візытах у Кішынёве, Менску, а нават Кіеве. Прычына ў тым, што польская ўсходняя палітыка пачала разыходзіцца ў мэтах з палітыкай Эўрапейскага Зьвязу. ЭЗ стараўся пераканаць усходнія краіны ў слушнасьці дэмакратычнага ладу. А Польшча сама скептычна ставіцца да дасягненьняў лібэральнай дэмакратыі, таму яна страціла матывіроўку насаджаць падобны лад у іншых краінах. У выніку назіраецца аслабленьне ўсходняга лобі ў Брусэлі, адпаведна вэктар зацікаўленьня супольнасьці кіруецца на Балканы і краіны Паўночнай Афрыкі. Гэты сцэнар вельмі падабаецца Маскве, якая ўспрымала актыўнасьць ЭЗ ва Ўсходняй Эўропе ў якасьці канкурэнцыі сваім уплывам у гэтым рэгіёне.

З іншага боку зьмяшэньне актыўнасьці Польшчы ў сфэры ўсходняй палітыкі ЭЗ аслабляе таксама пазыцыю Польшчы ў кантактах з яе ўсходнімі суседзямі. Цяперашняя польская ўсходняя палітыка – гэта іграньне з агнём, – падсумоўвае Катажына Пэлчыньска-Налэнч.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт