Logo Polskiego Radia
Print

Польскія і летувіскія парлямэнтары імкнуцца да падобных мэтаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.03.2018 14:45
Старшыня польскага Сэйму: "Калі мы былі разамі, калі супрацоўнічалі, мы мелі моц і ўладу".
Старшыня польскага Сэйму Марэк КухціньскіСтаршыня польскага Сэйму Марэк КухціньскіPAP/Tomasz Gzell

Польшча і Летува выступаюць за ўзмацненьне ўсходняга флянгу NATO – заявілі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі маршал польскага Сэйму Марэк Кухціньскі і старшыня летувіскага Сойму Вікторас Пранцкетыс – паведамляе сайт nezalezna.pl.

Старшыня парлямэнту Летувы знаходзіцца ў Варшаве з двухдзённым візытам, зьвязаным з адзначэньнем 100-годзьдзя незалежнасьці Летувіскай Рэспублікі. Кухціньскі заявіў пра фармаваньне адмысловай групы парлямэнтароў, якія зоймуцца пытаньнямі палякаў у Летуве і летувісаў у Польшчы.

«Робячы высновы з мінуўшчыны нашых дзяржаў, некалькіх сотняў гадоў, можна сказаць, што ў тыя часы, калі мы былі разамі, калі супрацоўнічалі, мы мелі моц і ўладу ва Ўсходняй Эўропе. На маю думку, трэба вярнуцца да такой традыцыі», – заявіў старшыня.

«Мы хочам вельмі сур’ёзна адзначыць стагодзьдзе незалежнасьці нашых дзяржаў, таму я прымаю запрашэньне спадара старшыні на ўрачыстасьці 11 сакавіка ў Вільні», – дадаў Кухціньскі. Па ягоных словах, па пытаньнях бясьпекі Польшча згодная з Летувой, што неабходна ўзмацняць усходні флянг NATO. «У рамках салідарнасьці мы з задавальненьнем успрымаем сумесную заяву старшыняў парлямэнтаў дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Эўропы па пытаньні энэргетычнай бясьпекі, гэта значыць, супраць будаўніцтва трубаправоду Паўночны паток 2», – казаў маршал польскага Сэйму.

niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт