У гэтым годзе Алесь Камоцкі будзе адзначаць юбілей 60-годзьдзя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.02.2018 16:56
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            У гэтым годзе Алесь Камоцкі будзе адзначаць юбілей 60-годзьдзя.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Беларускі бард і паэт, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў і больш за дзесяць дыскаў.
                
                
                    
                        
Алесь КамоцкіФота: radyjo.net/Я. Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускі бард і паэт, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў і больш за дзесяць дыскаў зь песьнямі на свае словы ды іншых беларускіх паэтаў.
Алесь Камоцкі нарадзіўся ў Барысаве 9 чэрвеня 1958 году. Скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта у Менску. Там і жыве па сёньняшні дзень.
Прыязджаць на Беласточчуны пачаў у пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Быў адным з пачынальнікаў фэстывалю беларускай бардаўскай і аўтарскай  песьні „Бардаўская восень” і, як сам гаворыць, Бельск Падляскі стаў для яго вельмі блізкім горадам…
 У гэтым годзе Алесь Камоцкі будзе адзначаць юбілей 60-годзьдзя.Сёньня распавядзе крыху пра сваю музычную творчасьць і супрацоўніцтва з іншымі беларускімі аўтарамі. Запрашаем!
 
Алесь Камоцкі апошнім часам разам з гуртом Дзівасіл запісаў праграму з ірляндзкімі народнымі песьнямі. Плянуе працяг гэтай праграмы, але ўжо самастойна, без музыкаў а толькі пад сваю гітару. Будзем чакаць!
Сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным файле