Bloomberg L.P.: Пашыраецца хваля антыпалянізму - Маравецкі
Польскі прэм'ер пераконвае, што зьмена Закону аб ІНП была неабходная.
У інтэрвію агенцтву Bloomberg L.P. прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) абараняе папраўкі, унесеныя ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Размова з кіраўніком польскага ўраду пад загалоўкам „Пасыл Польшчы для сьвету наконт дыскусіі пра Галакост: гаворка ідзе пра вас, а не пра нас”, была зьмешчаная на галоўнай старонцы аднаго зь вядучых пастаўшчыкоў фінансавай інфармацыі для прафэсійных удзельнікаў фінансавых рынкаў.
У інтэрвію прэм'ер Маравецкі пераконвае, што зьмена Закону аб ІНП была „неабходная, каб абараняць гонар і імідж Польшчы” ў сьвеце. Ён ня выключыў, што Канстытуцыйны суду, у які прэзыдэнт Анджэй Дуда накіраваў закон, можа ўвесьці ў дакумэнт некаторыя зьмены, але - на яго думку - яны ня будуць мець прынцыповага значэньня.
Маравецкі заявіў таксама, „што нішто ня спыніць намаганьняў яго ўраду з мэтай паляпшэньня іміджу Польшчы”, у тым ліку крыміналізацыі намёкаў, што Польшча нясе адказнасьць за генацыд.
„З польскага пункту гледжаньня, сытуацыя становіцца ўсё горшай (...) Некаторыя людзі кажуць, што палякі былі горшыя, чым нацысты. Гэта цалкам няправільнае ўяўленьне фактаў, поўнае неразуменьне гісторыі таго, што адбылося на польскай зямлі”, - падкрэсьліў Маравецкі.
Прэм'ер выкарыстаў тэрмін „антыпалянізм”, які, паводле яго, тлумачыць неабходнасьць больш рашучай палітыкі. Ён нагадаў выпадак, калі ў 2012 годзе прэзыдэнт Барак Абама падчас цырымоніі пасьмяротнага ўзнагароджаньня Яна Карскага Прэзыдэнцкім мэдалём свабоды, ужыў фармулёўку „польскія лягеры сьмерці”.
Кіраўнік польскага ўраду заявіў у інтэрвію Bloomberg L.P., што гэта доказ пашырэньня антыпалянізму, як выніку адсутнасьці або слабай рэакцыі польскай дзяржавы.
аз
У інтэрвію агенцтву Bloomberg L.P. прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) абараняе папраўкі, унесеныя ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Размова з кіраўніком польскага ўраду пад загалоўкам „Пасыл Польшчы для сьвету наконт дыскусіі пра Галакост: гаворка ідзе пра вас, а не пра нас”, была зьмешчаная на галоўнай старонцы аднаго зь вядучых пастаўшчыкоў фінансавай інфармацыі для прафэсійных удзельнікаў фінансавых рынкаў.
У інтэрвію прэм'ер Маравецкі пераконвае, што зьмена Закону аб ІНП была „неабходная, каб абараняць гонар і імідж Польшчы” ў сьвеце. Ён ня выключыў, што Канстытуцыйны суд, у які прэзыдэнт Анджэй Дуда накіраваў закон, можа ўвесьці ў дакумэнт некаторыя зьмены, але - на яго думку - яны ня будуць мець прынцыповага значэньня.