Logo Polskiego Radia
Print

Спажыўцы ў Польшчы, нарэшце, перасталі наракаць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2018 13:27
Спажывецкі аптымізм у Польшчы самы высокі за апошнія 10 гадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Спажыўцы ў Польшчы, нарэшце, перасталі наракаць
Спажывецкі аптымізм у Польшчы самы высокі за апошнія 10 гадоў.
Паводле дакладу кампаніі Nielsen, у 2017 годзе паказчык аптымізму палякаў вырас на 16 пунктаў, то бок да 104. На падобным узроўні ён быў у 2007 годзе. Рэкорд, то бок 113 пунктаў, назіраўся ў 2006 годзе.
Асноўнай прычынай задавальненьня польскіх спажыўцоў зьяўляецца фінансавая сытуацыя. Ажно 60% апытаных палякаў спадзяюцца, што сёлета яна будзе станоўчая. Больш менш столькі спажыўцоў падобным чынам ацэньвае сытуацыю на рынку працы й выдаткі.
Паводле старшыні Фэдэрацыі Польскіх прадпрымальнікаў Марэка Кавальскага, у бліжэйшым часе выдаткі хатніх гаспадарак будуць павялічвацца й гэта можа паўплываць таксама на эканамічны рост у краіне.
„Гэта несумненны ўплыў дадатковых сродкаў, якія атрымалі палякі. Гаворка ідзе пра сродкі з праграмы сямейнай дапамогі „500+”, рост мінімальнай заработнай платы й сярэдняй зарплаты”, - кажа Кавальскі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт