Logo Polskiego Radia
Print

Зіма можа быць камфортная для роварнага руху

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.02.2018 11:30
  • Winter Cycling.mp3
Галоўнае гэта наяўнасьць інфраструктуры ды адпаведнае стаўленьне ўладаў.
Foto: Фёдор Марусов (Fedor Marusov) / Let's bike it!/Facebook.com

Гэта высновы маскоўскага Міжнароднага зімовага роварнага кангрэсу.

8-11 лютага ў Маскве прайшоў VI Міжнародны зімовы роварны кангрэс. (Winter Cycling Congress). Галоўнай тэмай сустрэчы стала пытаньне выкарыстаньня роварнага транспарту зімой.

Традыцыяй Міжнародных зімовых роварных кангрэсаў зьяўляецца абмеркаваньне пытаньня выкарыстаньня ровараў, роварнага транспарту ў гарадах з неспрыяльным кліматам. Як вядома, зіма не найлепшы час для ровараў. Масква не стала выключэньнем. На кангрэсе быў прадстаўлены досьвед шэрагу гарадоў з халодным кліматам. Гэта дацкі Капэнгаген, фінскія Оулу и Сюёте, канадзкія Калгары ды Квэбэк ды іншыя.

Сярод іншых тэмаў, што абмяркоўваліся ў Маскве былі эканамічныя аспэкты прасоўваньня велатранспарта, разьвіцьцё турыстычнага патэнцыялу праз роварную інфраструктуру, прыцягненьне бізнэсу да папулярызацыі роварнага транспарту ды шмат іншага.

Удзел у кангрэсе ўзялі прадстаўнікі Менскага роварнага таварыства. Мы папрасілі іх падзяліцца сваімі ўражаньнямі ды атрыманымі ведамі з Кангрэса. Таксама запыталіся, ці ў Менску, дзе хутчэй халодны клімат, можна карыстацца роварам зімой. На нашыя пытаньні адказвае Анастасія Янчэўская.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт