Летась замежныя інвэстыцыі ў Беларусь склалі амаль 10 млрд даляраў
У 2017 годзе замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі (бяз уліку банкаў) склалі 9,7 млрд даляраў. Асноўнымі інвэстарамі былі суб’екты гаспадараньня з Расеі (38%), Вялікабрытаніі (больш за 26%) і Кіпра (7,2%). Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, на які спасылаецца «Эўрарадыё».
У мінулым годзе арганізацыямі Беларусі (без уліку банкаў) было накіравана ў замежжа інвэстыцый на суму каля 5,5 млрд даляраў. У асноўным у Расею – амаль 67%.
Ці 10 млрд даляраў гэта многа, ці мала? Што неабходна зрабіць, каб яшчэ больш працягнуць інвэстыцый? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае эканаміст і сацыёляг Міхась Залескі.
«Даўняя мара Лукашэнкі – гэта зрабіцца такой усходняй Швэйцарыяй. Але ён ня можа зразумець, чаго не хапае, каб зрабіцца Швэйцарыяй: не хапае гадоў 300 дэмакратычнай і нэйтральнай гісторыі», – кажа спэцыяліст. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл