АЗС будуць прадаваць усё?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.02.2018 15:39
Запраўкі зьбіраюцца выкарыстаць закон аб забароне гандлю ў нядзелю, які іх не датычыць.
www.flickr.com
Як вядома, у сакавіку ў Польшчы пачне дзейнічаць закон аб забароне гандлю па нядзелях. Спачатку гэта будзе кожная другая нядзеля. Крамы ўжо шукаюць магчымасьці абыйсьці, прынамсі часткова, абмежаваньні. «Dziennik Gazeta Prawna» паведамляе, што парадаксальна ўмовы працы супрацоўнікаў крам могуць пагоршыцца, а гэта ж для іх дабра ўводзіліся зьмены.
Некаторыя гандлёвыя сеткі абмяркоўваюць магчымасьць увядзеньня начной зьмены. Многія людзі, якія працуюць у крамах, асабліва пражываючыя ў малых мясцовасьцях, баяцца, што ім цяжка будзе прыяжджаць на працу або з яе вяртацца. Існуе небясьпека, што ў суботу крамы будуць працаваць круглыя суткі. З юрыдычнага пункту гледжаньня гэта магчыма. Застаецца яшчэ пад пытальным знакам эканамічны фактар, ці крамам гэта будзе аплачвацца.
Выданьне піша таксама, што закон зьбіраюцца выкарыстаць у поўным памеры аўтазаправачныя станцыі, якіх забарона гандлю ў нядзелю не датычыць. Запраўкі, у тым ліку польскай кампаніі Orlen, плянуюць радыкальна пашырыць асартымэнт тавараў, якія можна будзе набыць на станцыі. Продаж бэнзіну ды іншага паліва прыносіць у сярэднім каля 4% чыстага прыбытку, а продаж прадуктаў харчаваньня можа даць нават некалькі дзесяткаў працэнтаў прыбытку.
Dziennik Gazeta Prawna/нг