Расейскія выбары ў ценю «сэкс-скандалу»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.02.2018 15:52
Расейская апазыцыя зноў абвінавачвае крамлёўскіх чыноўнікаў у карупцыі.
Foto: screen z youtube.com/Алексей Навальный
У Расеі чарговы скандал, які выклікала жанчына. Расьсьледаваньне апазыцыі выявіла факты карупцыі, правяраючы допісы жанчыны, што хвалілася ў Сеціве тым, што «закахала ў сябе алігарха».
Паводле экспэртных меркаваньняў, роля жанчын у палітыцы на постсавецкай прасторы моцна заніжаная. Так, напрыклад, у Расеі толькі 15% дэпутатаў – гэта жанчыны. У Беларусі – больш за 30%. Міжнародная экспэртная арганізацыя World Economic Forum у сваім рэйтынгу роўнасьці палоў 2017, прызнала Расеі 121 месца ў сьвеце, Украіне – 103, а Беларусі – 73 па палітычнай роўнасьці.
Расейская палітык Ірына Хакамада, казала пару год таму, што мужчыны не прызнаюць жанчын-палітыкаў. На пост-савецкай прасторы, асабліва ў Расеі, мужчыны-палітыкі хочуць бачыць жанчын у іншай ролі. Гэта яскрава ілюструе нядаўняя гісторыі алігарха Алега Дэрыпаскі, які прымаў высокапастаўленых саноўнікаў на сваёй яхце ў суправаджэньні «эскортніц». Менавіта гэта не пайшло ім на карысьць. Адна з «жанчын» пахвалілася ў Сеціве дадзенымі фактамі, што прыцягнула ўвагу штаба Аляксея Навальнага – аднаго з апазыцыйных лідараў у Расеі.
Навальны правёў расьсьледаваньне ды назваў дадзенае «сяброўства» алігарха і чыноўніка – карупцыяй. Выкрыцьцё карупцыйных сувязяў найбліжэйшага паплечніка Мядзьведзева адбылося на фоне прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў краіне.
Ці гэтае расьсьледаваньне ўскалыхне расейскую выбарчую кампанію? Таксама ці яно паўплывае на стаўленьне расейскіх эліт да жанчын? Пра гэта мы пытаемся ў палітоляга Паўла Ўсава.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч