Як не згубіцца ў лічбавым сьвеце?
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
10.02.2018 23:15
Цяперашнія часы характарызуюцца імклівым разьвіцьцё кампутэрных і мабільных тэхналёгій.
Foto: pixabay.com/CC0
Навукоўцы называюць гэта лічбавай рэвалюцыяй, якая спалучыла сьвет.
Інфармацыя перадаецца за лічаныя імгненьні, а яшчэ сто год таму перадача інфармацыя пра выбары прэзыдэнта з адно ў другі канец Амэрыкі займала амаль 8 дзён. Таксама ў штодзённым жыцьці сучасны чалавек асочаны тэхналёгіямі: гэта і тэлефон, і кампутар, хатнія прылады, аўтамабілі ды шмат іншага. Яшчэ 50 год таму большасьць штодзённых абавязкаў людзі рабілі рукамі.
У гэтым тэхналягічным сьвеце адны пачуваюцца камфортна, іншых ён палохае. Шырацца апакаліптычныя прароцтвы, што робаты заменяць людзей, множацца рухі за аўтаркію, адмову ад тэхналёгій. У якасьці прыкладаў прыводзяцца дадзеныя пра тое, як аўтаматызацыя ліквідуе месцы працы. У адных толькі ЗША за год робаты пазбаўляюць працы 400 тысяч чалавек. Не сьціхае крытыка карпарацый ды ўрадаў, што яны з дапамогай лічбавых тэхналёгій усталююць поўны кантроль за чалавекам, пазбаўляючы яго свабоды.
Гэта сур’ёзныя і праўдзівыя пытаньні, але разам з тым тэхналёгій ня варта баяцца, варта іх выкарыстоўвацца памятаючы заўсёды пра тое, што Вам трэба. Пра гэта мы размаўляем з перакладнікам ды аматарам кампутэрных тэхналёгій Алесем Навіцкім.
Слухайце размову ў гукавым файле.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч