Logo Polskiego Radia
Print

Польшча – лідар ЭЗ па колькасьці замежных інвэстыцыяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2018 16:07
У 2017 годзе замежныя кампаніі ўклалі ў Польшчы амаль 13 мільярдаў эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча – лідар ЭЗ па колькасьці замежных інвэстыцыяў
У 2017 годзе замежныя кампаніі ўклалі ў Польшчы амаль 13 мільярдаў эўра.
Польшча зьяўляецца лідарам Эўразьвязу з пункту гледжаньня колькасьці працоўных месцаў, створаных замежнымі інвэстарамі. Пра гэта сьведчаць вынікі аналізаў, праведзеных аналітычным цэнтрам FDI Markets.
У агульнай складанасьці ў 2017 годзе, дзякуючы замежным інвэстыцыям, у краіне былі створаныя больш за 86 000 працоўных месцаў, кажа Томаш Пісуля (Tomasz Pisula) з Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю.
Томаш Пісуля: У Польшчы было створана больш за 330 інвэстыцыйных праектаў, арганізаваных замежнымі кампаніямі. Польшча займае другое, пасьля Вялікабрытаніі, месца па вартасьці гэтых праектаў. Нагадаю, замежныя кампаніі ўклалі ў Польшчы амаль 13 мільярдаў эўра. Апрача таго, Польшча зьяўляецца лідарам у Эўразьвязе па колькасьці створаных новых месцаў працы.
Настолькі добрых вынікаў Польшча ня мела на працягу апошніх 10 гадоў. У параўнаньні з 2016 годам, кошт праектаў замежных інвэстыцый і колькасьць створаных дзякуючы ім новых працоўных месцаў вырасьлі ўдвая.
Томаш Пісуля: Па-першае, гэта наступства пляну разьвіцьця эканомікі, аўтарства прэм’ера Маравецкага. Па-другое, гэта вынік пастаяннага доступу да рабочай сілы. Па-трэцяе, гэта спрыяльны падыход ураду і ўсіх дзеяньняў, якія цягам апошніх гадоў ажыцьцяўлялі польскія ўлады. Гэта таксама вынік зьменаў, уведзеных у падатковую сыстэму Польшчы. Буйныя замежныя інвэстары ня любяць неадназначных правілаў. Яны аддаюць перавагу празрыстым правілам і падатковай сыстэме.
Паводле дадзеных аналітычнага цэнтра, найбольш замежных інвэстыцыйных праектаў у 2017 годзе датычыла будаўнічай галіны й аўтамабільнай прамысловасьці.
FDI Markets – гэта аналітычны цэнтар штодзёнкі „Financial Times”, які сочыць за тэндэнцыямі ў сусьветнай эканоміцы. Абанэнтамі цэнтра зьяўляюцца больш за сто дзяржаўных установаў па ўсім сьвеце.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт