Logo Polskiego Radia
Print

Ізраілю не падабаецца польскі закон аб рэпрыватызацыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.02.2018 14:47
Перад вайной многія габрэі былі ўладальнікамі маёмасьці ў Польшчы.
pixabay.com/domena publiczna

Перад прэзыдэнтам Анджэем Дудам стаіць, бадай, адна з самых цяжкіх задач у яго палітычнай кар’еры – піша выданьне «Rzeczpospolita». Важнейшыя палітыкі ягонай партыі «Права і справядлівасьць», між іншым старшыня Яраслаў Качыньскі, спадзяюцца, што Дуда хутка падпіша зьменены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Нагадаем, у выніку дапаўненьняў у закон будзе магчыма караць нават трыма гадамі турмы асоб, якія ўскладваюць на Польшчу адказнасьць за злачынствы нямецкіх нацыстаў падчас вайны.

Закон моцна крытыкуюць у Ізраілі, незадаволеныя ім таксама ЗША. Супрацоўнікі прэзыдэнта адзначаюць, што ён яшчэ не прыняў рашэньня, але калі б наклаў вэта на закон або скіраваў яго на разгляд у Канстытуцыйны суд, гэта быў бы нечаканы крок.

Па даручэньні выданьня было праведзенае апытаньне сярод жыхароў Польшчы, як яны ставяцца да дадзенага закону. Большасьць палякаў мяркуе, што зьмены ў праве патрэбныя, але, з іншага боку, таксама каля паловы адзначае, што трэба затрымаць увядзеньне закону ў сілу, беручы пад увагу крытыку з-за мяжы.

Заканадаўства, якое павінна стрымаць перайначаньне гісторыі, гэта не адзіная запальная кропка ў адносінах з Ізраілем. Габрэям таксама не падабаецца падрыхтаваны ў Польшчы закон аб рэпрыватызацыі – вяртаньні маёмасьці, нацыяналізаванай у ПНР. Глыбокае расчараваньне законапраектам выразіў таксама Сусьветны кангрэс габрэяў. Пытаньне ў тым, ці аўтары такога спрэчнага закону гатовыя пачаць сур’ёзную дыскусію і прадставіць цьвёрдыя аргумэнты, якія б даказалі іх рацыю? Можа, варта яшчэ крыху пачакаць, калі ўжо чакалі некалькі дзесяткаў гадоў?

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт