Logo Polskiego Radia
Print

Падрыхтаваная новая праграма навучаньня ў польскіх сярэдніх школах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.02.2018 14:46
На думку экспэртаў, новая праграма для ліцэяў надта перагружаная.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Dziennik. Gazeta Prawna» піша пра новую праграму навучаньня для вучняў сярэдніх школ у Польшчы. Ідуць зьмены. Напрыклад, будзе на многа больш урокаў гісторыі – амаль у два разы. Пашырыцца таксама сьпіс абавязковых кніжак, якія неабходна прачытаць – каля 10 літаратурных твораў у год, спушчаных з Міністэрства адукацыі. Да гэтай пары толькі некалькі пазыцый было абавязковыя, рэшту выбіралі настаўнікі.

На думку экспэртаў, новая праграма для ліцэяў надта перагружаная. Меркаваньнем старшыні камітэту навук пра літаратуру Польскай акадэміі навук прафэсара Кшыштафа Класіньскага, праграма па польскай мове і літаратуры падабраная так, быццам бы ўсе вучні намераныя здаваць на паляністыку, а гэта ж ня так. У сваю чаргу экспэрт ПАН па біялёгіі прафэсар Кшыштаф Спалік адзначае, што навучаньне біялёгіі ў ліцэі будзе палягаць перш за ўсё на вучэньні падручніка на памяць, а не на зразуменьні адпаведнага шляху атрыманьня ведаў.

Гісторыкі таксама маюць засьцярогі да праграмы навучаньня ў ліцэях. Асноўная – перагружанасьць гісторыяй, але пры гэтым за мала гісторыі культуры, а празьмерная колькасьць палітычнай гісторыі. І зноў жа матэрыялу на столькі многа, што трэба будзе яго зубрыць на памяць.

Dziennik. Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт