Logo Polskiego Radia
Print

Цяжка быць турчанкай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.01.2018 17:07
Колькасьць жанчын, загінулых ад рук мужчын, рэзка расьце.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Колькасьць жанчын, загінулых ад рук мужчын, рэзка расьце. Падобным чынам і колькасьць цяжарных дзяўчынак, якіх выдаюць замуж з парушэньнем законаў. Адбываецца гэта з маўклівай згоды турэцкага ўраду.

За апошнія пяць месяцаў у шпіталі султана Сулеймана ў Стамбуле дзяцей нарадзілі 115 няўпонагадовых дзяўчат. 77 зь іх зацяжаралі ва ўзросьце ад 15 да 18 гадоў. Астатнім – менш чым 15 гадоў. Кіраўніцтва шпіталя схавала гэтую інфармацыю, хаця павінна было паведаміць уладам. Паводле турэцкага заканадаўства гэта доказ сэксуальнага дамагальніцтва ў дачыненьні да няпоўнагадовых.

Псыхоляг Іцляль, якая аказвае дапамогу некаторым дзяўчынам у радзільным доме, раскрыла, што кіраўніцтва шпіталяў не паведамляе аб падобных выпадках. Паводле яе, толькі ў адным шпіталі ў Стамбуле за год нарадзілі дзяцей больш за 500 няпоўнагадовых маці.

Доля шлюбаў з няпоўнагадовымі ў Турцыі складае 15% і ён самы высокі ў Эўропе.

Ёсьць яшчэ адна праблема, якую выкрываюць журналісткі ў Турцыі – сьмерць жанчын ад рук мужоў і сваякоў. За мінулы год 400 жанчын такім чынам страціла жыцьцё. 15% памерлі таму, што хацелі разьвесьціся, 11 адсоткаў – бо хацелі стаць больш самастойнымі, 7% – з-за фінансавых прычын, 8% – бо інакш, чым муж бачылі будучыню сваіх дзяцей.

Найбольш турчанак гіне ва ўласнай хаце, або ў родных. Акрамя мужоў, іх забойцамі зьяўляюцца бацькі, сыны, і сваякі.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт