Rzeczpospolita
Гітлераўскі мундзір можна купіць у сеціве
Найбольшая польская электронная гандлёвая плятформа Allegro заяўляе пра зьмену палітыкі, але на ёй надалей можна купіць нацысцкія мундзіры. Тэма нацызму апошнімі днямі вельмі моцна хвалюе польскае грамадзтва. На днях тэлеканал TVN паказаў перадачу, на якой бачна як нацысцкая групоўка сьвяткуе дзень народзін Адольфа Гітлера. Удзельнікі імпрэзы мелі на сабе гітлераўскія мундзіры. Такую ж самую форму можна купіць на Allegro.
У іншай сцэне рэпартажу паказана, як нэанацысты захапляюцца песьнямі неіснуючага ўжо гурту Konkwista 88. У сваім лягатыпе гурт меў сымбалі SS, а лічбы 88 азначаюць вокліч «хай Гітлер». Дыскі гэтага гурту таксама можна купіць на згаданай гандлёвай плятформе.
Продаж такіх прадметаў можа зьдзіўляць, бо яшчэ ў лістападзе паведамлялася, што яны паступова будуць зьнікаць з парталу. «Часамі вызначыць тое, што забаронена, а што служыць гістарычным, навуковым і мастацкім мэтам – гэта вялікі выклік. Таму мы плянуем распачаць дыялёг і супрацу з многімі ўстановамі, а таксама НДА, каб разам выпрацаваць прынцыпы вызначэньня гэтай мяжы, не парушаючы пры гэтым свабоды слова», – гаворыць прэс-сакратар фірмы Павал Клімюк.
Rzeczpospolita: Найбольшая польская электронная гандлёвая плятформа Allegro заяўляе пра зьмену палітыкі, але на ёй надалей можна купіць нацысцкія мундзіры. Тэма нацызму апошнімі днямі вельмі моцна хвалюе польскае грамадзтва. На днях тэлеканал TVN паказаў перадачу, на якой бачна як нацысцкая групоўка сьвяткуе дзень народзін Адольфа Гітлера. Удзельнікі імпрэзы мелі на сабе гітлераўскія мундзіры. Такую ж самую форму можна купіць на Allegro.

ав