Канадзкія індзейцы сарвалі пляны польскай кампаніі KGHM
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.01.2018 16:02
На сёньняшні дзень, польскі медны гігант ужо ўклаў каля 600 млн злотых у праект.
Месца, дзе KGHM зьбіралася здабываць медзь і золатаMateriały dla mediów Projektu AJAX
Польскі канцэрн плянаваў здабываць у шахце Аяx у Канадзе каля 50 тысяч тон медзі і 3 тоны чыстага золата ў год. Плянаваў, бо пакуль на здабычу няма ніякіх шанцаў. Канадзкія ўлады адмовіліся даць дазвол на распрацоўку.
На сёньняшні дзень, медны гігант ужо ўклаў каля 600 млн злотых ( каля 150 млн эўра) у праект. Супраць новай шахты выступіла мясцовае індзейскае племя. Кампанія ня здолела іх пераканаць. Індзейцы ня толькі вядуць барацьбу за навакольнае асяродзьдзе. Зямля, на якой павінныя пачацца распрацоўкі, для іх сьвятая. Паводле іх легенды, на гэтым месцы пачалася гісторыя іх племені.
Рашэньне аб прыпыненьні выдачы экалягічнага сэртыфікату для KGHM было заснавана на выніках сямігадовага аналізу рызыкі, праведзенага канадзкімі экспэртамі. Яны сказалі, што праект будзе мець 53 шкодныя наступствы, з якіх 21 былі клясіфікаваныя як «умераныя й вялікія».
Гэта азначае, што медны гігант KGHM ня можа пачаць працу. Польская кампанія не выключае, што будзе абскарджваць рашэньне ў вышэйшых інстанцыях.
Яс